брусок-перакладзіна: рама ж. – Латгал. р. (СПЗБ), рамчук м. – Вілен. р. (СПЗБ), пруток м. – Лях. (СПЗБ), ляска ж. – Вілен. р. (СПЗБ);
брусок, у які ўбіваліся зубы: пяла н. – усх.-пал. р. (ЛМПП, Шаталава);
планка, у якую ўбіваліся цвікі: біты мн. – усх.-пал. р. (ЛМПП);
гняздо для зуба: суток м. – Кобр. (СНМ), вілкавіца ж. – Беластоц. р. (СПЗБ).
Веялка (ручная)
Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы.
веялка ж., веялачка ж. памянш. – паўдн.-зах. д., сярэд.-бел. г., пол.-мін. г., спарадычна зах.-пал. г., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, ЛП, ЛМПП), віялка ж. – Докш., Віл., Навагр., Драг., Вілен. р. (СПЗБ), веянка ж. – Лун. (Шаталава), веінка ж. – Навагр. (Сл. Гродз.), авеянка ж. – Слон. (СПЗБ), веянка ж. – Карэл., Слон., Лун., Маз., Лельч. (ЛАБНГ), веяшка ж. – Лях. (ЛАБНГ), венька ж. – Навагр. (СРЛГ), лапатка ж. – віц.-маг. г., спарадычна паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ, ТС, Мат. Маг., Юрчанка, Мат. апыт.), лапата ж. – Жлоб. (ЛАБНГ), шуфаль м. – спарадычна паўн.-зах. з., Леп. (ЛАБНГ), шухля ж. – Беш. (ЛАБНГ), шупля ж. – Гродз. (ЛАБНГ), шопля ж. – заходняя частка зах.-пал. г. (ЛАБНГ), шофля ж. – Кам. (ЛАБНГ), шупэлька ж. – Жытк., Малар. (ЛП), савок м. – Гом. р., спарадычна усх.-маг. г., Валож., Іўеў. (ЛАБНГ), латок м. – Івац. (ЛАБНГ),варшалка ж. устар. – Круг., Бял., Бых. (Мат. Маг., Н. сл-сць), варха ж. устар. – Круг., Бых. (Мат. Маг.), вука ж. – Маз. (ЛП).
Вілы
Ручная прылада з доўгім дзяржаннем з рагулінай або зубамі на канцы для падняцця і пераносу сена, саломы і да т. п.
76 👁