Старонка 53
◀ / 530 ▶
Апоўзіны Звязаныя канцамі бярозавыя ці іншыя дубцы, якія ўскладаюцца на стог для ўмацавання сена. апоўзіны мн., апоўзліны мн. – Іўеў., Пух., Раг., Лоеў., Вілен. р. (СПЗБ, ЖС, Янкова), апоўзіна ж., апоўзень м. – Лоеў. (Янкова), апоўзнік м. – Маз. (ГЧ), апузіны мн. – Бяроз. (Шаталава), апузнік м., пізанне н., поўзень м. – Пін. (ЛП, ЖС, НЛ), поўзе н. – Стол. (ЛП), прыўды мн., прыўзы мн., прызва ж. – Малар. (ДСБ, ЛП), прыўза ж. – Маз. (ЛП), рэзкі мн. – Драг. (ЖС), рэдзгіні мн. – Шчуч. (З нар. сл.), розвіны мн. – Ушацк. (НС), прытыка ж. – Жытк. (ТС), крэст м. – Лаг. (Шаталава), крыжаванне (крыжаваня) н. – Шчуч. (СПЗБ), повяскі мн. – Навагр. (Н. сл-сць), паметнік м. – Лельч. (Кучук), пучок м. – Маз. (Шаталава). Барана Земляробчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі або дыскамі для рыхлення (баранавання) глебы. барана ж. – агульн. (СПЗБ, ТС, Мат. Гродз., СНМ, ЛМПП, Сцяцко, Юрчанка), валока ж. – Нар. (ЛМПП), драпач м. – агульн. (НСГТ); прылада, якой рыхляць глебу: драпчык м. – Слаўг. (Мат. Маг.), сякач м. – Стол. (ТС), пружынка 'ручная прылада для рыхлення' ж. – Кругл. (Мат. Маг.), зіґзаґ м. 'від бараны' – Гродз. (Мат. Гродз.). Часткі бараны: аснова: асада ж. – Зэльв. (Сцяцко); зуб: зуб м., зубы мн. – Зэльв. (Сцяцко), зуб'е н. зб. – усх.-пал. р., Чач. (ЛП, Мат. апыт.), кляц м. – Круп., Клім., Чач. (НС, Шаталава, Мат. апыт.), клёц м. – Сен., Бых. (ЖНС, Каспяровіч), кліц м. – Раг. (СПЗБ), дзірбак м. – Івац. (ЖС); дзёбак м. 'вастрыё зуба' – усх.-пал. р. (ЛП);
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 530 ▶