Ваўк. (СПЗБ), свішчуга ж. – Ашм. (СПЗБ), ілавец м. 'зямля сярод балота' – Лаг. (Варлыга), дзічына ж. – Віл. (СПЗБ), дзічовіна ж. – Стол. (ДСБ), развей м. – Верхнядзв. (ЛАБНГ), разавей (розовей) м. – Шчуч. (НЛ), ройст м. – Маст. (ЛАБНГ), калатоўка ж. – Мядз., Гарад., Стаўб., Лун. (ЛАБНГ), пурхотына ж. – Стол. (ЛП), ігрышча н. – Стол., Лельч. (ЛАБНГ, ТС), нерх м. – Стол. (ТС), шлін м. – Вілен. р. (СПЗБ), дзярбан м. – Чэрв. (Шатэрнік), гай м. – Лун. (Шаталава), лата ж. – Верхнядзв. (Шаталава), плохвіна ж., плахвіна ж. – Стол. (ТС), лятучка ж. – Стол. (ЛП), ёлап м. – Старадарож. (НС), шыпец м. – Глыб. (СПЗБ), крушня ж. – Ваўк. (СПЗБ), цвярдзіна ж. – Віл. (СПЗБ), явура ж. – Паст. (СПЗБ), смактун м. – Ашм. (СПЗБ), палёт м. – Шум., Докш. (СПЗБ), няўжытак м. – Лід. (Мат. Гродз.), развей м. – Шчуч. (Сл. Гродз.), ніўжыткі (нывжыткэ) мн. – Драг. (ДСБ, ЛП), герга ж. – Гродз. (Сл. Гродз.), прысак м. – Чач., Старадарож. (Мат. апыт.), рыжэц м. – пал. г. (ЛП), жужаль м. – пал. г. (Кучук), барчавіна ж. – Лаг. (Варлыга), скала ж. – (СНМ), выдмухі мн. – Астр. (СПЗБ), пухлец м. – Пол. (НЛ), курган м. – Гродз. (ЖНС), сухата ж. – Віл., Лях. (СПЗБ), жывец м. – Зэльв. (Мат. Гродз.), лысіца ж. – Люб. (ЛАБНГ), рэжыц м. – Драг. (СНМ), смуга ж. – Слон. (ЛАБНГ), галодніца ж. – Пруж. (ЛАБНГ);
няўгноеная зямля: бязгноіца ж. – Ганц. (СПЗБ), прастаполь м. – Ваўк. (СПЗБ), прастапольніца ж. – Гродз. (Цыхун), лявош м. 'далёкія ад сядзібы палеткі, на якія не давалі гною' – Гродз. (Цыхун);
прыметнікі: худы прым. 'няўгноены' – Вілен. р. (СПЗБ), пусты прым. – усх.-маг. р., спарадычна зах.-пал. г., Валож., Пух., Люб., Добр., Лоеў (ЛАБНГ, СПЗБ, Янкова, Варлыга), пясчаны прым. – Верхнядзв., Лельч., Пол., Пух. (ЛАБНГ), пескавы прым. – Мядз. (ЖС), неўрадлівы прым. – Брэсц., Кобр. (ЛАБНГ), посны прым. – Верхнядзв. (СПЗБ), няўдобны прым. – Віл., Дзятл. (СПЗБ), кепскі прым. – Свісл., Скід. (СПЗБ), лядачы прым. – Маст. (СПЗБ), глеўкі прым. – Раг., Бярэз., Браг., Пух., Старадарож. (СПЗБ), глеісты прым. –
75 👁