палазы саней, зробленыя з выкапаных дрэў (нягнутыя): капані мн. - Віл., Круп. (СПЗБ, ЖС), кдпані мн. Круп. (ЖС), кдпанік м. - Гл. (Янкоўскі), выкап м. - Лун. (ІДаталава); гнутыя палазы: гнёнікі мн. - Навагр. (HC), гнуцік м. мясц. (Станкевіч). Падрэз Жалезная паласа пад санным полазам. падрэз м., падрэзы мн. - пал. p., усх.-маг. p., Ваўк., Гл. (TC, Мат. Гродз., Бялькевіч, Янкоўскі), падрэза (іподріза, подрыза) ж., паднарэзы мн., падрыззе н. зб. - пал. p. (ЛП), шына ж., шыны мн. - пал. p., Астр., Навагр., Вілен. p., Латгал. p. (СНЗБ, Мат. Гродз., ЛП), ашына (ошына) ж. - пал. p. (ЛП), тармазы мн. - Латгал. p. (СПЗБ) планка над з'езджаны полаз у санях: падлапка ж., падлапкі мн. - Дзятл., Слон., Стол., Жытк. (TC, Мат. Гродз.), пддлапка (пддлсібка) ж., пддлапкі мн. - Зэльв., Слон., Стол., Жытк., Добр. (ТС, Мат. Гродз., Мат. Гом., Сцяцко), падлубак м., падлубка ж. - Беш. (Каспяровіч, Станкевіч), падодикі мн. - Латгал. р. (СПЗБ). Развалы Жэрдкі або рама з жэрдак, якая кладзецца на cani для большай умяшчальнасці. развалы мн. - пал. р., Чэрв. р., Лаг. (ЛП, Варлыга, Шатэрнік), разваліна ж., разваліны мн. - пал. р., Рас., Шчуч., Лях. (СПЗБ, Мат. дыял. сл., Шаталава),развалка ж.,развалкі мн. - пал. р., Чэрв. р. (ЛП, Шатэрнік), рдзвальні мн. - усх.маг. р., Гл. (Мат. дыял. сл., Бялькевіч, Юрчанка), лагджы мн., лагдшы мн. - Іўеў, Пух., Лаг. (СПЗБ, Варлыга), ла~ гджына ж. - Мёр., Карэл. (Н. сл-сць, 3 нар. сл.), лагяжы мн. - Вілен. р. (СПЗБ), пакаліска ж. - Брасл. (СПЗБ), паклёскі
Дадатковыя словы
гнўцік, зезджаны, падбдйкі, падлўбка
2 👁