Карм., Чэрык., Добр., Лун. (АЛА, ЛАБНГ), бульбешнік м. – Карм., Віл. (АЛА, ЛАБНГ, Шаталава), бульбянка ж. – Іўеў., Воран. (АЛА, ЛАБНГ), бульбянне н. – Бярэз., Касц., Ветк., Віл., Бых. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, Бялькевіч), бульбеліішча н. – Докш. (СПЗБ), булёвене н. – Пруж. (СПЗБ), пакопішча – Вілен. р., Гродз., Малар., Драг. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гродз., ЛП), гародзіна ж. – Драг. (ЛП), гарадзішча н. – Стол. (ЛП);
кукурузнішча 'назва поля, дзе расла кукуруза': кукурузнішча н. – Смарг. (Шаталава), какарузішча н. – Маст., Маз. (СПЗБ, ЛМПП, Шаталава), какарузіска н. – Пін., Свісл. (Шаталава), какарузніска н. – Ганц., Карэл. (СПЗБ, Шаталава), кукурузнік м. – Кругл. (Мат. Маг.);
лубінішча 'назва поля, дзе рос лубін': лубінішча н. – гродз.-бар. г., Докш., Лаг., Бар., Глыб., Віл., Бярэз., Чэрв., Старадарож. (ЛАБНГ, СПЗБ, Сл. Гродз.), лубянішча н. – асн. мас. г., гродз.-бар. г., Віц. р., Лельч. (ЛАБНГ, Кучук), лубініска н., лубяніска н. – паўн.-зах. з., зах.-пал. г. (ЛАБНГ, СПЗБ, ДСБ, Мат. Гродз., Шаталава), лубавенішча н. – Дзятл., Барыс., Бярэз. (ЛАБНГ, СПЗБ), лубавеніска н. – Маст. (СПЗБ), лубін м. – Маладз., Капыл., Пін., Рэч., Лоеў. (ЛАБНГ), лубавінне н. – Іван. (ЛАБНГ), люпянішча н. – Паст., Краснап. (ЛАБНГ), люпінішча н. – Паст. (ЛАБНГ), лубавяна н. – Навагр. (ЛАБНГ), румішча н. – Беш. (ЛАБНГ);
канаплянішча 'назва поля, дзе раслі каноплі': канаплянішча н. – Стол. (ЛП), каноплішча н. – Смарг. (Шаталава), калаплянішча н. – Пол. (НЛ), канапленіска н., канапляніска н. – Зэльв., Карэл. (Сл. Гродз., Шаталава, Сцяцко), канопліска н. – Пін., Малар., Кам. (ДСБ), канапляне н. – Зэльв. (СРЛГ);
вічышча 'назва поля, дзе расла віка': вікаўе н. – Віл., Верхнядзв. (Шаталава), вікоўе н. – Чэрв., Лаг., Мсцісл. (Шатэрнік, Варлыга, Юрчанка), вікоўішча н. – Хойн. (ЛМПП), вічышча н. – Маг., Жытк. (Мат. Маг., ЛМПП), вічанішча н. – Гродз., Пол. (Мат. Гродз., НЛ);
канюшынішча 'назва поля, дзе расла канюшына': канюшынішча н. – Зэльв., Чэрв. (Мат. Гродз., Сцяцко, ДС, Шатэрнік), канюшыніска н. – Свісл. (Сл. Гродз.), клевярышча н. – Браг., Пол., Чач. (Шаталава, НЛ, Мат. апыт.);
104 👁