Старонка 24
◀ / 530 ▶
Ворыва Узаранае поле. ворыва н. – асн. мас. г. (ЛАБНГ, Мат. Гродз.), арба – Лаг., Глыб., Смарг., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Варлыга), гарба ж. – Вілен. р. (СПЗБ), пахата ж. – Гом. р., Маг. р., Ваўк., Мёр., Мін., Чач. (ЛАБНГ, ЛП, Мат. Гродз., СПЗБ, Мат. апыт.), пахаць ж. – Паст., Мядз., Зэльв., Драг. (ЛАБНГ, Сцяцко ДС, СНМ), пахань ж. – Лаг., зах.-пал. г. (Варлыга, Кучук), пахаця ж. – Глыб. (СПЗБ), паханіца ж. – Віл. (СПЗБ), пашня ж. – Докш., Бар., Верхнядзв., Чэрв., Шчуч., Латгал. р. (СПЗБ), ралля ж., раля ж. – агульн. (ЛАБНГ, Шатэрнік, Варлыга, Мат. Гродз., ЛП, Сцяцко, Мат. апыт., Яўсееў), аралля ж. – Пол., Бял., Лоеў., Кругл. (НЛ, Н. сл-сць, Янкова, Мат. Маг.), аральба ж. – Беш., Лёзн. (Каспяровіч), рудля ж. – Брэсц. (ДСБ), раліца ж. – Мядз. (СПЗБ), раллё н. – Шкл. (Мат. Маг.), рыллё н. – Мсцісл. (Бялькевіч), зямля ж. – Шчуч., Гарад. (СПЗБ), поле н. – Астр., Бар., Верхнядзв., Стаўб., Шчуч., Латгал. р. (СПЗБ), угор м. – Вілен. р. (СПЗБ), пахатная зямля – паўн.-усх. д. (ЛАБНГ), ворная зямля – зах. з. (ЛАБНГ), сыравор м. ‘свежая ралля’ – Лаг. (Варлыга), копань ж. ‘ралля, ускапаная зямля’ – Бар. (ДСБ), роскід м. ‘ворыва ад сярэдзіны да краёў поля’ – Гродз., Ваўк. (Мат. Гродз.), роскідзь ж. – Воран. (Мат. Гродз.), роскідка ж. – Дзятл. (Мат. Гродз.); прыметнікі: узараны, узораны – Бярэз., Леп., Старадарож., Люб. (ЛАБНГ, Мат апыт.), орны – Смарг. (СПЗБ), гаромы – Вілен. р. (СПЗБ), горны – Астр. (СПЗБ), гараны – Воран. (СПЗБ), загараны – Ганц., Шчуч. (СПЗБ); заворааты – Бар. (СПЗБ), руханы – Паст. (СПЗБ), разораны – Ашм. (СПЗБ), разораты – Ашм. (СПЗБ), ганяны – Віл. (СПЗБ), нягораны – Гродз. (Мат. Гродз.); скароджаны ‘забаранаваны’ – Мсцісл. (Юрчанка).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 530 ▶