каморка ж. – гродз.-бар. г., спарадычна паўн.-зах. з., Віц. р., пал. р., усх.-маг. р., Жлоб., Чэрв. (ДАБМ, СНМ, ЛП, ДСБ, Мат. дыял. сл., Мат. Гродз., Мат. мін.-мал., Мат. Гом., Бялькевіч, Каспяровіч, Насовіч, Сцяцко, Янкова), камор'е н. – Шарк. (НС), кладовая ж. – пал. р. (ЛП), кладоўка ж. – пал. р., усх.-маг. р. (ЛП, Бялькевіч), кладавушына ж., кладавушынка ж. памянш. – Мсцісл. (Юрчанка), кладовенька ж., памянш. – мясц. (Насовіч), клецьж., клетка ж. памянш., клетачка ж. памянш. – усх.-маг. р., пал. р. (ЛП, Бялькевіч, Насовіч, Станкевіч), клетчына ж., зневаж., клетчынка ж. памянш. – Мсцісл. (Юрчанка), камора ж. – пал. р., Навагр., Брасл. (ДАБМ, ЛП, Мат. Гродз., Станкевіч), сцёпка ж. – пал. р., Гродз. (СПЗБ, ЛП, ДСБ, Нар. скарбы), стёпка ж., стобка ж. – Бяроз., Пруж., Ганц., Драг. (ДСБ), істопка ж. – мясц. (Станкевіч), высцёбка ж., выстобка ж. – Пін. (СНМ), усцёпка ж. – Шчуч. (Сл. Гродз.), чулан м. – Лоеў. (Янкова), чуланчык м. – Мсцісл. (Юрчанка), бакоўка ж. – усх.-маг. р. (Бялькевіч), інбарчык м. – Чэрв. (СЦБ, Мат. мін.-мал.), вароўня ж. – Смарг. (Сл. Гродз.), заходак м. – Жытк. (Н. сл-сць), закабоўка ж. – Жлоб. (ЖС), заканурак м. – Беш. (Каспяровіч), лецён м. – цэнтральная частка пал. р. (НС), магазынак м. – Гродз. (Сл. Гродз.), свірон м., свіронак м. памянш. – мясц. (Насовіч), спіжарня ж. – Дзятл., Нясв. (СПЗБ, Насовіч), спрат м. – Паст., Навагр., Ганц. (СПЗБ), складзік м. – Астр., Уздз. (Мат. Гродз., Мат. дыял. сл.), хіжка ж. – Жлоб., Гом. (Мат. Гом.), шпіхерык м. – Брэсц. (НС), сценка ж. 'кладоўка ў сенцах' – Зэльв. (Мат. Гродз.), абора 'кладоўка для лёну, кудзелі, канапель' – Лельч. (НС), засенак м. 'адгароджанае месца ў сенях для гаспадарчых запасаў' – мясц. (Насовіч, Станкевіч), закосак м. 'летняя кладоўка' – Смарг. (Сл. Гродз.).
Лазня
Памяшканне, дзе мыюцца і парацца.
лазня ж. – паўн.-зах. з., Віц. р. (СПЗБ, Каспяровіч, Насовіч), лазенка ж. памянш. – мясц. (Насовіч), баня ж. – Віц. р.,
81 👁