Месца ў млыне, дзе вырабляюць крупы: крупэрня ж. – Паст. (СПЗБ), круперня ж. – Пух. (Мат. мін.-мал.), крупадзёрня ж. – Ветк. (Мат. Гом.), крупадралка ж. – Хойн. (Мат. Гом.).
Аранжарэя
Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання раслін, цяпліца.
шпэкты мн. – Гродз. р. (Цыхун), рыжэрня ж. – Лаг. (Варлыга).
Бровар
Вінакурны завод.
бровар м. – усх.-маг. р. (Бялькевіч), гужэльня ж. – Астр. (СРЛГ), вінакурня ж. – усх.-маг. р. (Бялькевіч).
Ваўначоска
Будынак, у якім часалі воўну.
часальня ж. – Стаўб., Мін., Пух. (СПЗБ), часарня ж. – Маст., Беластоц. р. (СПЗБ).
Малачарня
Будынак для перапрацоўкі малака.
малачарня ж. – усх.-маг. р. (Бялькевіч), млячарка ж. – Ваўк. (Мат. Гродз.), пакт м. – Паст. (СПЗБ).
Назвы надворнага будынка для прыгатавання ежы
шопа ж. 'невялікая прыбудова да хаты, дзе гатуюць свінням ежу' – Ганц. (СНМ), пякарня ж. – мясц. (Насовіч), лятніца 'летняя кухня' – Свісл. (СРЛГ), варыўня ж. – Зэльв. (СРЛГ).
74 👁