Сельская гаспадарка. Тэматычны слоўнік (2010). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова

 ◀  / 530  ▶ 
бярвенца ці дошка ў застаронку: заперына ж., запёрына ж. - Стол., Жытк. (ТС), запёрка ж. - Стол. (TC); дошкі, на якіх ляжаць снапы: застарднак м. Гл. (Янкоўскі), насціл м. - Карм. (Мат. Гом.), пасад м. - Смален. p. (Дабравольскі); іншыя часткі гумна: ашдрстак м. 'жэрдка ў гумне, прымацаваная паміж сохамі на ўзроўні сцен' - Лях. (Мат. дыял. сл.), засёсце н. 'задняя частка гумна' - усх.-маг. p. (Бялькевіч), кладка ж., кладушка ж. - 'месца ў гумне паміж сохамі' - Мсцісл. (Юрчанка), ператоча ж. 'месца ў гумне, дзе стаяла малатарня' - Уздз. (Мат. мін.-мал.), парожнік м. 'кут у гумне каля варотаў' - усх.-маг. p. (Бялькевіч), cmapaна ж. 'бок гумна' - Мсцісл. (Юрчанка). Прыбудова да гумна: прысцёнак м. Чэрв. р. (Станкевіч, Шатэрнік), прыгумкі мн. - Паст. (СПЗБ), прыгумёнка ж. Смарг. (СПЗБ), прыгумённік м. - Ашм. (СПЗБ), прыгумёнік м. - Вілен. р., пал. р. (СПЗБ, ЛП), прыгумёльнік м. - Астр. (СПЗБ), прыгумённе н., прымённе н., прыгунык м., прыгумёнак м., прыклунак м. - пал. р. (ЛП), палувёнка ж., палунька ж., палупя ж. - Карэл. (Сл. Гродз.), палунік м. - Навагр. (Сл. Гродз.); прыбудова да гумна, куды ссыпаюць амеці i мякіну: амётнік м. - Пух., Уздз. (СЦБ, Мат. мін.-мал., Шатэрнік), крыло н. - Пух. (Станкевіч, Шатэрнік), каласнік м. - Хойн. (HC), тынянка ж. 'прыбудоўка з тыну ўздоўж сцяны ў гумне; застаронак' - Пол. (Сцяцко). Месца каля гумна: гумнішча н. - спарадычна сярэд.бел. г., Віц. p. (СЦБ, Мат. Гродз., Каспяровіч, Шатэрнік, Янкова), гумнішгыа н. - Kip. (HC), гумніца ж. - Кліч. (ЖС), гумёнье н., гумно н. - Віц. p. (Каспяровіч), гумніска н. - Boран., Мядз., Кам. (СЦБ, ЖС, Мат. Гродз.), прыгумённе н. пал. p., Смарг. (ЛП, Мат. Гродз.), прыгумёнік м., прымённе н., прыгунык м., прыгумёнак (пругумёнак) м. - пал. р. (ТС, ЛП), прыгумёнье н. - Чэрв. р. (Шатэрнік), прогумёнак м., прагмёнак м., пругмёнак м. - Стол. (ТС), пругмёнё н. - Карэл., Зэльв. (Мат. Гродз., Сцяцко), пругмёнъ м. - Слуцк., Ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўмнішгыа, палўнік, прыгўмкі, прыгўнык
17 👁
 ◀  / 530  ▶