Старонка 212
◀ / 530 ▶
будынак для захавання гаспадарчага начыння: дзвягалка ж. 'будынак, дзе знаходзіцца дзвіжок' – Уздз. (Мат. мін.-мал.), клець ж. 'невялікі хлеўчык, дзе складаюць гаспадарчыя прылады' – Лун. (ДСБ), тукарня ж. 'частка будынка, куды складваюць сталярскія прылады' – Брэсц. (ДСБ); будынак для вупражы калгасных коней: старожка ж. – Круп. (ЖС), пасядзельня ж. – Смарг. (Сл. Гродз.); іншыя пабудовы: амшэнь м. 'спецыяльная гаспадарчая пабудова, паглыбленая ў зямлю' – Чач. (ЖНшС), вапенніца ж. 'хлеў для ссыпкі вапны' – мясц. (Насовіч). 8.3. НАЗВЫ ПАБУДОЎ ГУМЕННАГА КОМПЛЕКСУ Адрына Вялікі халодны будынак для захоўвання сена, саломы. адрына ж. – цэнтр. з., Беластоц. р. (ДАБМ, СПЗБ, Мат. дыял. сл., Мат. Гродз., Насовіч, Шатэрнік, Янкоўскі), адрыня ж. – Мядз., Паст., Вілен. р. (ДАБМ, СПЗБ, ЖС), адрынка ж. – Воран., Валож., Беластоц. р. (СПЗБ, ЖНшС), адрынаўка ж., адрынька ж. – Астр. (СРЛГ), андрына ж. – Чэрв. р., Уздз., Пух., Старадарож., Гл. (ДАБМ, СПЗБ, СЦБ, Нар. скарбы, Шатэрнік, Янкоўскі), вадрына ж. – Лях. (ДСБ), вадрынка ж. – Ашм. (Мат. мін.-мал.), відріна ж. – Ельск. (Мат. Гом.), одрыня ж. – Астр. (СПЗБ), адрынец ж. – мясц. (Насовіч), ядрына ж. – Ваўк. (СРЛГ), дрынька ж. – Мядз. (СЦБ, Мат. мін.-мал.), стадола ж. – Ашм., Гродз., Малар., Брэсц., Вілен. р. (СПЗБ, ДСБ, Цыхун), стадол м. – Малар., Брэсц. (ДСБ), палоўня ж. – Пін. (ДСБ, НС), пуня ж. – паўн.-усх. д., спарадычна пал. р., Воран., Мядз., Шчуч., Вілен. р., Латгал. р., Смален. р., зах.-бран. р. (ДАБМ, СПЗБ, Мат. Гом., Бялькевіч, Дабравольскі, Каспяровіч, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік), пунька ж. – Лоеў., Бераст., Вілен. р., зах.-бран. р. (СПЗБ, Мат. Гродз., Насовіч, Растаргуеў, Янкова), пунечка ж. – мясц. (Насовіч), пунішча ж. павеліч. – Шум. (СПЗБ), сяннік м. –
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 530 ▶