Сельская гаспадарка. Тэматычны слоўнік (2010). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова

 ◀  / 530  ▶ 
будынак для захавання гаспадарчага начыння: дзвягалка ж. 'будынак, дзе знаходзіцца дзвіжок' - Уздз. (Мат. мін.-мал.), клець ж. 'невялікі хлеўчык, дзе складаюць гаспадарчыя прылады' - Лун. (ДСБ), тукарня ж. 'частка будынка, куды складваюць сталярскія прылады' - Брэсц. (ДСБ); будынак для вупражы калгасных коней: старджка ж. - Круп. (ЖС), пасядзёльня ж. - Смарг. (Сл. Гродз.); іншыя пабудовы: амшэнь м. 'спецыяльная гаспадарчая пабудова, паглыбленая ў зямлю' - Чач. (ЖНшС), вапённіца ж. 'хлеў для ссыпкі вапны' - мясц. (Насовіч). 8.3. НАЗВЫ ПАБУДОЎ ГУМ ЕННАГА КОМ ПЛЕКСУ Адрына Вялікі халодны будынак для захоўвання сена, саломы. адрына ж. - цэнтр. з., Беластоц. p. (ДАБМ, СПЗБ, Мат. дыял. сл., Мат. Гродз., Насовіч, Шатэрнік, Янкоўскі), адрыня ж. - Мядз., Паст., Вілен. p. (ДАБМ, СПЗБ, ЖС), адрынка ж. - Воран., Валож., Беластоц. p. (СПЗБ, ЖНшС), адрынаўка ж., адрынька ж. - Астр. (СРЛГ), андрына ж. - Чэрв. p., Уздз., Пух., Старадарож., Гл. (ДАБМ, СПЗБ, СЦБ, Hap. скарбы, Шатэрнік, Янкоўскі), вадрына ж. - Лях. (ДСБ), вадрынка ж. - Ашм. (Мат. мін.-мал.), відріна ж. - Ельск. (Мат. Гом.), одрыня ж. - Астр. (СПЗБ), адрынец ж. - мясц. (Насовіч), ядрына ж. - Ваўк. (СРЛГ), дрынька ж. - Мядз. (СЦБ, Мат. мін.-мал.), стаддла ж. - Ашм., Гродз., Малар., Брэсц., Вілен. p. (СПЗБ, ДСБ, Цыхун), стадол м. - Малар., Брэсц. (ДСБ), палоўня ж. - Пін. (ДСБ, НС), пуня ж. - паўн.-усх. д., спарадычна пал. р., Воран., Мядз., Шчуч., Вілен. р., Латгал. р., Смален. р., зах.-бран. р. (ДАБМ, СПЗБ, Мат. Гом., Бялькевіч, Дабравольскі, Каспяровіч, Растаргуеў, Станкевіч, Шатэрнік), пунька ж. - Лоеў., Бераст., Вілен. p., зах.-бран. p. (СПЗБ, Мат. Гродз., Насовіч, Растаргуеў, Янкова), пунечка ж. - мясц. (Насовіч), пунішча ж. павеліч. - Шум. (СПЗБ), сяннік м
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пўнечка, пўнька, пўня, пўнішча
21 👁
 ◀  / 530  ▶