Старонка 206
◀ / 530 ▶
лава, Мат. апыт.), куль м. ‘ахапак сухога льну, вынесены за адзін раз з ёўні для апрацоўкі на мяліцы’ – Навагр. (Шаталава), кулёк м. – Вілен. р., Барыс., Астр., Лоеў. (СПЗБ, Янкова), кулік м. ‘сноп, вязка льну, канапель, саломы’ – Пруж., Кам., Кобр. (ДСБ), кулік м. ‘вялікі сноп трасты льну’ – Нараўл. (СПЗБ), кулік м. – Гродз. (Мат. Гродз.), пук м. – Навагр., Дзятл., Карэл., Лях., Воран., Брасл., Віл., Ганц., Бар. (Мат. Гродз., СПЗБ), пучок м. ‘сноп льну, канапель’ – Вілен. р., Бар., Віл., Лях., Верхнядзв., Брасл. (СПЗБ), пучка ж. – Слон. (Мат. Гродз.), вязанка ж. – Капыл., Лях., Стол., Жытк. (СПЗБ, ТС), вязеніца ж., вязенічка ж. памянш. – Лід. (СПЗБ), вынашай м. – Уздз., Іўеў., Стол. (Мат. мін.-мал., ТС), вынашай м. ‘вялікі сноп трасты льну ці ахапак сухога льну, вынесены за адзін раз з ёўні для апрацоўкі’ – Іўеў., Навагр. (СПЗБ, Шаталава), вынашайка ж. – Лід. (СПЗБ), вынасак м. – Навагр. (НС), бітка ж. – Воран. (Мат. Гродз.), бітаўка ж. – Навагр. (ЖС), бабка ж. – Віл. (СПЗБ), бойка ж. – Рас. (Шаталава), кіпка ж. – Слон. (Сл. Гродз.), кучка ж. – Шчуч. (Сл. Гродз.); іншыя назвы: ладка ж. ‘ахапак сухога льну ці канопляў’ – Стол. (ДСБ), мачульнік м. ‘сноп канапель, прыгатаваны для малачэння’ – Паст. (СПЗБ), русня ж. – Беш. (НС), руцэшкі мн. ‘невялікія снапы льну’ – Шум. (СПЗБ), снапочак м. памянш. ‘сноп, вязка лёну ці канопляў у 2–6 жменяў’ – Лельч., Петр., Мазыр. (ЛП). Павесма Мера вытрапанага лёну ў 6–12 ручаек. павесма ж. ‘6 ручаек’ – Чэрв. (Шатэрнік), павесма н. ‘12 ручаек’ – Лаг. (Варлыга), павесма ж., павесьма м. – ‘10 жменек ільновалакна’ – Лоеў., Рэч. (НС, Янкова), палойка ж. ‘дзесяць жмень лёну пасля трапання’ – Навагр. (З нар. сл.), жулёмак м. ‘некалькі жмень вытрапанага льну’ – Беш. (НС), трацяк м. ‘пучок ільновалакна з трох жменек’– Драг. (З нар. сл.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 530 ▶