Старонка 202
◀ / 530 ▶
іншыя назвы: вярхоўе н., верхаўе н., верхаўё н. зб. 'сена з самага верху стога, верхняя частка стажка' – Бяроз., Чэрв., Стол. (ТС, ДСБ, ЖНС, Шатэрнік), спадаўе н., спадоўе н. 'ніжні слой сена, саломы ў стозе, капне' – зах.-пал. г. (ДСБ, ЛП), упуха ж. 'пласт сена, які абвісае са стога' – Драг. (ДСБ), шапка ж. 'абярэмак сена паверх апоўзін на стозе' – Жытк. (ТС). Трацяк Трэцяя частка ўраджаю, якую плацілі (аддавалі) за арэнду зямлі. трацяк м. – Глыб. (СПЗБ), трэцяк м., трэйцяк м. – Стол. (ТС). Чацвярык Мера збожжа роўная аднаму пуду. чацвярык м. – Верхнядзв. (СПЗБ). Шаснастка Старая мера вагі збожжа – каля двух пудоў. шаснастка ж. – Гродз. (Цыхун). 7.4. ЛЁН, КАНОПЛІ Бахор Стог ільну. бахор м. – Брэсц. (СНМ). Бітачка Звязка выбраных канапель. бітачка ж. – Шчуч. (Сл. Гродз.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 530 ▶