Сельская гаспадарка. Тэматычны слоўнік (2010). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова

 ◀  / 530  ▶ 
Гродз.), круцёлъ м. - Беластоц. p., Мает. (СПЗБ), крутка ж. Старадарож. (СПЗБ), брызгуль м. - Бераст. (Сл. Гродз.), гуз м. 'вузел у перавясле' - Мсцісл. (Юрчанка). Стог Вялікая ўкладка сена, саломы звычайна круглай формы. стог м. - агульн. (ДАБМ, ЛАБНГ, СПЗБ, Мат. Гродз., Сцяцко, Юрчанка), стаждк м. памянш. - зах.-пал. г., Мсцісл., Вілен. p., (ДАБМ, СПЗБ, ЛП, Юрчанка), стог м., стаэюок м. 'вялікая ўкладка снапоў з пяці-дзесяці коп на драўляным подсціле' - Малар., Драг., Іван., Мазыр. (ЛП), стажышча н. экспр. 'вялікі стог' - Жытк. (TC), стахір м. 'невялікі стог' - Іўеў. (СПЗБ), стажарня ж. - Верхнядзв. (СПЗБ), стажарня ж. 'стог сена пад стрэшкай' - Мёр. (НС), стажарка ж. - Іўеў. (ДАБМ), скірд м. -Лоеў. (ЛАБНГ), сцірта ж., сцірта ж., сцірда ж. - Вілен. р., Глыб., Гродз., Шчуч., Брасл., Нясв., Дзятл., Бар., Старадарож., Докш., Ганц., Acin., Слуц,. Капыл., Пол., Дзярж. (ДАБМ, ЛАБНГ, СПЗБ), сцюрта ж. - Лях. (ДСБ), сцірт м. - Ваўк., Клец. (ДАБМ), тарпіна ж. - Стол., Тал., Арш. (ДАБМ, ЛАБНГ), торп м. - Пру ж. (ДАБМ, ДСБ), клад м. - Гарад. (НЛ), складніца ж. - Пол. (ЛАБНГ), складня ж. - Круп. (СПЗБ), клады мн. - Гар. (ДАБМ), валацня ж. - Беш. (Каспяровіч), дзёрва н. - Кам. (ДАБМ), сенавішча н. - Гродз. (Сл. Гродз.), стоуб м. 'незавершаны стажок' - Стол. (ЛАБНГ), ярус м. Іван. (ДАБМ); вялікая прадаўгаватая ўкладка сена саломы; выцягнуты стог: скірда ж., скірда ж., скірта ж., скірта ж. агульн. (ДАБМ, ЛАБНГ, СПЗБ, ДСБ, ЛП, Мат. Гродз., Мат. Маг., СНМ, НС, Янкова, Мат. апыт), тарпа ж.- Астр., Лаг., Барыс., Валож., Іўеу, Бых., Kip., Бярэз., Чэрв. (ДАБМ, ЛАБНГ, Мат. Гродз., ЖНшС, Варлыга, Шатэрнік), пліта ж., пліта ж. - Рэч., Par., Kip., Бабр., Гл., Светлагор., Акц. (ЛАБНГ, ДАБМ, СПЗБ, НС), батарэя ж. - Віл., Тал., Акц., Лаг. (ЛАБНГ, Мат. мін.-мал.), кагата ж. - Карм., Ветк. (ЛАБНГ), літдука ж. - Гродз. р. (Сл. Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брызгўль, крўтка, літдўка
4 👁
 ◀  / 530  ▶