НАЗВЫ ЎЧАСТКАЎ ЗЯМ ЛІ Н ЯП ЭЎН АЙ ПЛОШ ЧЫ Дзялка Участак агульнага поля, сенажаці, выдзелены каму-небудзь для апрацоўкі. дзялка ж. - спарадычна агульн., Беластоц. p., Вілен. p. (СПЗБ, ТС, ДСБ, Мат. Гродз., ЖС, НС, CHM, Сцяцко, Шаталава), дзялка ж. 'участак зямлі, адведзены для апрацоўкі i пабудовы, дзялянка' - Гродз. p. (Цыхун), дзялачка ж. памянш. - Воран. (СПЗБ), дзялянка ж. - Верхнядзв., Чэрв. (СПЗБ, Шатэрнік), пайка ж. - Хоц., Бых., Чач., Лоеў. (Мат. Маг., ЖНС, Янкова, Мат. апыт.), участак м. - Віл., Чэрв., Верхнядзв. (СПЗБ), атарыца ж. - Карэл. (Сл. Гродз.), дачка ж. - Лоеў. (Янкова), норма ж. - Слуцк. (НС). Засценак Частка поля, ворнай зямлі асобна ад асноўнага масіву; звычайна аддзяляецца «сценкай» - дарожкай, граніцай. засценак м. - зах.-пал. г., Касцюк. (ЛП, Бялькевіч), надатак м. - зах.-пал. г. (ЛП), прыдатак м. 'дабавачны ўчастак зямлі да асноўнага надзелу' - Брэсц. (ДСБ), прыдзір м. 'кусок зямлі, прыараны да старога пляца, асноўнай плошчьГ - усх.-маг. р. (Бялькевіч), прыдзірак м. 'кусок поля, узнятай цаліны, што прылягае да вялікага масіву поля' Драг. (ДСБ), прырэз м. 'дабаўлены, «прырэзаны» да асноўнага надзелу ўчастак зямлі' - Вілен. р. (СПЗБ), прырэзак м. 'дабаўленая палоска зямлі' - Чэрв. (Шатэрнік). Кусок Участак зямлі, пэўная частка поля, сенажаці. кусок м. - Мсцісл., Буда-Каш., Чач., Вілен. p. (СПЗБ, Юрчанка, Мат. апыт.), лава ж. 'паласа, участак сенакосу' - Лід
3 👁