Сельская гаспадарка. Тэматычны слоўнік (2010). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова

 ◀  / 530  ▶ 
НАЗВЫ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫ Х М АШ Ы Н II X ЧАСТАК Арфа Сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня ад мякіны i смецця пасля малацьбы. арфа ж. - Віц. p., Навагр. (Мат. Гродз., Каспяровіч), гарфа ж. - Астр. (Мат. Гродз.), арха ж. - Віц. p., Ашм., Зэльв., Стаўб. (Мат. Гродз., Мат. мін.-мал., 3 нар. сл., Kacпяровіч, Сцяцко), варха ж. - Віц. p. (Каспяровіч), dpna ж. Віц. p., Чэрв., Докш., Віл., Смал. (Мат. мін.-мал., Шатэрнік), варпа ж. - Барыс. (Мат. мін.-мал.), ярха ж., ярха ж. - Жытк. (ТС, ЛМПП), пушня ж. - Паст., Мядз. (СПЗБ, H. сл-сць), змейка ж. перан. - Гродз. (Сл. Гродз.), вейка ж. i н. - Стол. (ТС), веялка ж. - Калінк. (ЛМПП), трыёр м. - Гродз. (Мат. Гродз), трыер м. -- Мсцісл. (Мат. апыт.), грдхаты мн. Вілен. р. (НОТ), млінок м. - мясц. (НСГТ), ветрадуйка ж. мясц. (НСГТ), вятранка ж. - мясц. (НСГТ), ветрагонка ж. мясц. (НСГТ); часткі арфы: барабан м. - Мсцісл. (Юрчанка), вятрак м. - Зэльв. (Сцяцко); кош м. 'карыта ў арфе, куды ссыпаюць зерне5 - Зэльв. (Сцяцко), драты мн. 'веялачныя сіты' - Чэрв. (Шатэрнік), кдльба ж. 'ручка, якой прыводзіцца ў рух арфа' Зэльв. (Сцяцко), кішэнь м. 'аддзел, куды паступае пазаддзе' -М ёр. (ЖНС). Бульбакапалка Машына для капания бульбы. бульбакапалка ж. - Дзятл. (Мат. Гродз.), капалка ж. Зэльв., Чач., Маз. (Мат. Гродз., ЛМПП, Мат. апыт.), капачка ж. - Беластоц. р. (СПЗБ), самакоп м. - Астр. (Сл. Гродз.), трасуха ж. - Смарг. (Сл. Гродз.), трасушка ж. - Лаг., Мсцісл. (Мат. мін.-мал., Юрчанка), трасілка ж. - Мсцісл. (Юрчанка), трушалка ж. - Хойн. (ЛМПП
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

трасўха, трўшалка
4 👁
 ◀  / 530  ▶