ПАЛІВАНІК, м. Збанок (гаршчок), пакрыты паліваю. У паліваніку малако ні аддае затхляю. Вальк. ПАЛІЦМАН, м. Паліцэйскі, міліцыянер. У вайну паліцманам служыў і цяперака служыць паліцманам. Гр. ПАЛКАЦЬ, незак. Глытаць. Ні трымай у році, хучэй палкай. На, запі малаком. Ст. С. ПАЛКНУЦЬ, зак. Праглынуць. Ні магу палкнуць, засело у році. Кр. ПАЛМІСАК, м. Неглыбокая металічная луджаная талерка. У палміску даю дзіцяці, то хоць ні разаб'е. Вальк. ПАЛОЙКА, ж. Ручайка (льну). Едн. ПАЛОКАНЫ, дзеепрым. Пaлaсканы. Плацё ішчэ ні палокано. Гр. ПАЛОННІКІ, мн. Тыя, хто полюць (выбіраюць пустазелле). Палоннікаў много, то хутко праполям тыя бураке. Зл. ПАЛОХАЛА (палохало), н. Пудзіла. Натто ўпадаюць пташкі ў каноплі, трэба палохало якоё паставіць, каб баяліся лесьці сюды. Дзяр. ПАЛУДНАЦЬ, незак. Палуднаваць. Дай хлопцу палуднаць, мо захацеў есьці. Кр. ПАЛУДЗЕНЬ (палудзянь), м. 1. Абед (яда). Палудзянь хлопяц нясе. Ужэ гадзін дзве. Кр. 2. Паўдня. Бач, як высоко сонцо — палудзянь. Гр. ПАЛУЧАЦЬ, незак. Атрымліваць. Як робіш, так і палучаяш. Яр. ПАЛШУБАК, м. Паўкажушак. У нас палшубак харошы носяць одно на сьвято. Гр. ПАЛЬНУЦЬ, зак. 1. Пальнуць. 2. перан. Рэзка, нечакана ўдарыць. Як пальнуў па назе, гаш зароў. Вальк. ПАЛЬТО НА КАЖУСЕ. Футра. Яг быў у йіх, шуба казалі, а ў нас — пальто на кажусі кажуць. Гр. ПАЛЯНЫ, прым. Палявы. Тут і на полі пры самум лесі грыбэ растуць. Паляныя ў нас кажуць на йіх. Св. ПАЛЯЎНІК, м. Паляўнічы. Паляўніке ўсё тут зайцоў тых стралялі. Дзяр. ПАМАГАННІК, м., спагадл. Памагаты. А гунь і памаганнік наш ідзе. Ст.С. ПАМАГАННІЦА, ж., спагадл. Памагатая. Хай малым памагая наша памаганніца. Гр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁