П.у.Сцяцко НАСТАЛ'ШЧЬІ, прысл. Сапраўдны; які мае быць. Гэто настаяшчы мёт, ні падрболяны. Kp. Настаяшчы кавалер: болыйы за бацька, мажны. Гр. НАСТО'ЛЬНІЦА, ж. Абрус, настольнік. Настольніцы ўсякія маям: i сьвяточну, i на будзянь. Bap. НАСТЫДЗГЦЬ, зак. Насароміць. Настыдзі, хай боляй так ні робіць гіццаль гэты. Зл. НАСУЛЯ', ж зняважл. Насатая. Насулю такую ўзяў. Гр. НАСЭ'НТАРЫЦЬ, зак., непаш. Накласці, напакаваць надта многа. Дзе ты ў халеры падымяш гэты чамайдан, насэнтарьіў так! Ст. C. НАТАЛГЦЬ, зак. Задаволіць (y ядзе, адзенні). Дзе ты яго натоліш. Прожора гэта сьвет, здэцца, загроб бы да сябе. Гp. H АТ А Л ЬМ АХУ', прысл.: тры маць н а т а л ь м а х у — не датыкаючыся (да чаго). Рукі адабрало, натальмаху трымаючы. Гp. НАТРАПА'ЦЬ, зак. Налупцаваць. Рас ні слухая, натрапаў — / будзя слухаць. Зл. НАТРУСГЦЬ, зак. Нацерушыць. Сена натрусіў, возам зачапіўшы за дзераво. Чаго ты ў вядро натрусіў? Гр. НАТЫХМЯ'СТ, прысл. Адразу, на хуткую руку, на месцы. Mo i жыў бы, каб натыхмяст апярацу зрабілі. Гp. НАУМЕ'ЦЦА, зак., незад. Мець удосталь, хапіць. Дзе ты наўмеясься, кабусё ўновум хадзіць кожан дзень? Ст. C. НА'ХЛЯШЧ, прысл. Насцеж. Нашто дзверы атхляшчыў? Капешня, каб нахляшч, a прычыніць — мало? Гр. НАЦЕРАБГЦЬ (нацярабіць), зак. Налупцаваць, набіць. Нацярабіў-нацярабіў гэто дзіця. А за што? Ал. НАЦЯТІЧ, м. Пруток для нацягвання, замацавання палатна ў кроснах. Ст. C. НАЦЯЛЕ'СКАЦЦА, зак., зласл. ГІад'есці. Нагршескаўсё, так марш з-за стала! Г p. НАЧВА'Ч, м. 3 вялікім жыватом, пузач. За свайім трыбухом зямлі ні бачыць начвач гэты: ведома, трыбухяк ночвы. Гр. НАШЧЫНЯ'ЦЬ, зак. Гл. ш ч ы н я ц ь. Св. НЕВАРУ'ШАНЫ (ніварушаны), дзеепрым. Някрануты. Гунь тая лава ячменю / ніварушана стаайіць. Ст. С. НЕГАДЖА'Й (нігаджай), м. i ж а б р а зл. Неахайны. Рас нігаджай, хай у гразі ходзіць, я яму ні буду кожан дзень мыцъ. Гр. НЕГАДЗГНА (нігадзіна), ж. 1. Нягода. У такую нігадзіну i воўк сядзіць на месцы. Kp. 2. Час суровых выпрабаванняў. У тую нігадзіну німало пагінуло людзей. Ст. С
Дадатковыя словы
гіадесці, насталшчьі, настольніца, насэнтарыць, натрапаць, наумецца, нацялескацца, нашчыняць, неварушаны, негаджай
3 👁