Слоўнік народнай мовы Зэльвеншчыны (2005). П. У. Сцяцко

 ◀  / 146  ▶ 
ГІ.у.Сцяцко KO'BAPAT, м. Калодзежны журавель. Да коварата прывязвалі ключку з вядром. Гр. КО'ЗУБ (козуп), м. Кубачак (з кары асіны) для ягад. Козуба зраблю ў лесі, як ягады будуць. Гp. KO'KA (коко), ндзіцяч. 1. Бульбіна. Гарачо коко, у рот ні бяры адразу— выстудзі. 2. Яйцо. Kp. КО'ЛКА (колко), н. Маленькае кола. Ст. C. 2. ІЛасцярня. Колко ў маняжы зламаласё, усе зубы паўляталі. Гp. КОЛЬБА, ж. Ручка, якою прыводзіцца ў рух арфа, цэнтрыфуга. Кольба ў руку рэжа. Гp. КО'МЧЬІЦЬ, незак. Камячыць (пра адзенне). Злажы добро адзежу, а не ты комчыш яе! Бо прасавацъ табе я ні буду. Дзяр. КО'НАЎКА, ж., асудж. Рот. Маўчы ўжэ, конаўку напхаўшы блінцом i шэпчучы нетто. Дзяр. КО'ПА, ж. Вялікая кучка канапель. Kony накрый, каб вяраб(е ні абіралі насеня. Ст. C. КОТАВАЦЕНЬ (коравацянь), м. Калодзежны журавель. Едн. КО'РПАЦЦА, незак. Каробіцца, мяцца, камячыцца. Хустка корпаяцца, пад дошч трапіўшы, трэба папрасаваць. Kan павесіў на вяшак, то ні корпалася n, а то закінуў на запяк, i ляжыць, корпаяцца. Св. КО'СЫ, мн. Валасы (навогул). Заплюшч вочы, а то косы нападаюць, як стрыхчыму. Гр. КО'ЎТАЦЬ, незак. Глытаць (ваду) з асобым гукам пасля кожнага глытка. Як той конь — коўць-коўць — усе коўтая. Ст. С. КОЎЦЬ-КОЎЦЬ! Выклічнікавая дзеяслоўная форма ад к оўт а ць (гл.). Гр. КОЦ, м. Суконная коўдра. Коцам накрыйся, як халадно. Зл. КОШ, м. 1. Верхняе карыта ў арфе, куды сыплюць зерне (для ачысткі). Вар. 2. Вялікі кашэль з накрыўкай для захоўвання сыроў (сала). Ст. С. КРАВ АЛО ТАК, м. Калаўротак. Едн. КРАПАЦЕ'ЦЬ, незак. Крапаць. Ужэ дошч крапаціць, трэба съ сенам уцякацъ хучэй у гумно ці пад дзераво якоё. Гр. КРАСНАЛЮ'ДАК, м. Гном. Расказваў пра тых красналюткаў хлопцу: як малыя чалавечкі бегаюць. Св. КРАСЬКО', ж., жартаўл. Пра чырванашчокага, здаровага чалавека. Дзе ён хворы, красъко такі! Гр. КРУГ (крух), м. Абажур (у лямпе-газоўцы). Крух задымеў у лямпі, трэ працерці. Вар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kobapat, koka, колка, комчьіць, конаўка, копа, корпацца, коўтаць, крапацець, красналюдак
4 👁
 ◀  / 146  ▶