Старонка 57
◀ / 146 ▶
КАЛЯНАЧКА, ж., пяшчотн. Скрылёк (каўбасы, морквы). Каляначку каўбасы зьзеў. Пл. КАЛЯНКА, ж. Скрылёк (каўбасы, морквы, яблыка); мае форму круга (кола). Мо і я калянку морквы схрумстаю, яг зубы ні балецімуць. Гр. КАЛЯСНАЯ, ж. Калёсны шлях, дарога. Як пачнецца вясна, то і калясною прывязем гэту штуку, нідзе яна ні падзеняцца. Кр. КАМІНОК, м. Выступ на коміне (на ім захоўваюць запалкі). Запалкі на камінку, бяры агонь запальвай, а то цёмно ўжэ. Ст. С. КАМІСАЦЫЯ, ж., застар. Хутарызацыя. Камісацыя, таму і выслалі на хутар жыць. Зл. КАМЛУК, ж. 1. Восілка ў кашалі. Пат самы камлук картопяль насыпаў у кашэль. Ст. С. 2. Дужка ў баране. Камлук ялаўцовы да бараны рабіў, каб ні так ламаўсё хутко. Гр. Параўн.: каблук (у 1 знач.) — в. Альшаны Карэліцкага раёна. КАМОРКА, ж. Памяшканне пры сенях для захоўвання агародніны; паралельна ўжываецца сцёпка (гл.). Брушка ў каморцы на картоплях у куце ляжыць. Гр. КАНАПЛЯНІСКА (канапляніско), н. Поле, на якім раслі каноплі. Гр. Паралельна бытуе і канапляншчча. КАНАПЛЯНКА, ж. Хустка (сярэдняга памеру, з моцнага матэрыялу). Канаплянку па хусцы завязваюць, кап цяплей было. Ст. С. КАНДЭТ: рабіць на кандэт — на скорую руку, абыяк, на тандэт. Дзе яны насіцімуць, чаравікі гэтыя, рас на кандэт робляныя. Ал. КАНДЭТНЫ, прым. Недабраякасны, тандэтны — зроблены на скорую руку, абы-як. Каб ні кандэтны, мо і купіў бы. Гр. КАНЧА, н., непаш. Конь. Німа ніякаго канчаці, але і гэто ні конь. Ст. С. КАНЯНЯ, н. Каняка. Такое каняня я б і задарам ні браў. Гр. КАПА, ж. 1. Капа. Кр. 2. Скураное покрыва хамута. Гр. КАПАВАЦЬ: галава капуя. Разумны, кемлівы. Гэто ні дурны чалавек, галава капуя на ўсё яго. Ст. С. КАПАННІК, м. Той, хто капае бульбу. Даўг. КАПАННІЦА, ж. Жанчына, якая капае бульбу. Капанніцаў зь дзесяць прышло, то раз-два выкапаям картоплі. Вар. КАПАЧКА, ж. Прылада для капання бульбы; капач. Бяс капачкі, рукамі у нас ніхто ні капая картопяль. Кр. КАПЕЖ (капеш), м. Коптар. Дзе я выям: цэлу міску с капяжом гэтае кашы наклала. Вар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 146 ▶