Старонка 44
◀ / 146 ▶
Е ЕГДЗІЦЬ, незак. Ездзіць. Егдзіў да дохтара. Гр. ЕДКІ (еткі), прым. Прыдатны да яды, смачны (пра траву, сена). Грудавоё от етко сено. Кр. ЕЛАВЕЦ (ялавец і ядлавец), м. Ядловец. Ялаўцом вендзім каўбасы. Ст. С. Ядлавец парос велькі. Гр. ЕЛІНА (яліна), ж., зборн. Ельнік. Пагналі ў яліну каравэ пасьвіць. Ст. С. Ж ЖАГЛЯВАЦЬ, незак., незад. Веяць (пра вецер). Дзе ты ўстойіш на таком ветры, так жаглюя. Гр. ЖАДНЫ, займ. Ніякі. Жаднаго ратунку німа ад яго. Вар. ЖАЛАПАЦЬ, незак., незад. Піць, хлябтаць. Хай жалапая, хоць лопня, як ён меры ні ведая. Ст. С. ЖАМЯРВА, ж., зборн., абразл. Галота (пра дзяцей). Дзе ты накорміш жамярву гэту. Кр. ЖАНДАРОВЫ, прым. Светла-чырвоны. Кр. ЖАНЕННЕ (жаненё), н., незад. 1. Жаніцьба. Адно жаненё наўме, а як рабіць — так німа. Св. 2. Выданне. Усе тры сынэ на жанені. Гр. ЖАНІЛА (жаніло), м., непахв. Жаніх, малады. Такого жаніла я сама знайшла сабе. А хто твой жаніло? Св. ЖАПКІ, мн., адз. жапка, ж. Металічная пласціна пад насок ці пятку (абцас) абутку. Наске ў ботах натто хутко сціраюцца, трэба жапкі падбіць — жалезо так ні зношваецца хутко. Гр. ЖАРНУЦЦА, зак. Ударыцца. З разьбегу яг жарнуўсё, гаш увачу пацямнело. Кр. ЖАРЫЦЬ, незак. Біць, лупцаваць (не шкадуючы). Думаў, пячонкі адаб'е, так жарыў па сьпіне. Ст. С. ЖМІНДЗІЦЬ (жміньдзіць), незак., зламоўн. Есці. Калі ён наесца? Яг дзень велькі — усё жміньдзіць і жміньдзіць. Вальк. ЖНІВАРКА, ж. Жняярка. Жніваркаю жалі. Зл. ЖУЙКА, ж. Жвачка. Карова жуйку жуе. Гр. ЖУРАВЕЙ, м. Журавель. Чаго шыю выцягнуў, яг журавей? Вар. ЖЫВУШЧЫ, прым. Жывучы. Жывушчы, як кот. Даўг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 146 ▶