Старонка 33
◀ / 146 ▶
ГАЛЬДОБА, ж., абразл. Высокая і худая (пра дзяўчыну). Нуй гэто дзеўчына: велька і худая — гальдоба! Гр. ГАЛЬКА, ж., застар. Сподняя спадніца з карункамі ўнізе; носяць толькі на свята. Бало, знарок гальку выпусьціць с-пат спаніцы і хваліцца, што мая ў чом хадзіць. Зл. ГАЛЯЦЬ, незак., асудж. Бегаць (без занятку). Дай і яму сярпа, хай жне, ні галяя. Вальк. ГАЛЯШКІ толькі мн., жартаўл. Голае цела. Адзявайся, а то надаю па галяшках. Гр. ГАМАВАЦЬ, незак. 1. незад. Брахаць. Сабака натто гамуя. Гр. 2. зламоўн. Крычаць, лаяць. Гамуй, гамуй, а ён і вухам ні вядзе. Ст. С. 3. Тармазіць. Яг загамаваў ровар, чуць ні пяракінуўсё цераз голаў. Кр. ГАМАР, м., непаш. Пра вялікі і цяжкі прадмет. Дзе ты адзін падымяш гамар такі! Каб двох — мо і паднялі п камель. Ст. С. ГАМАРНЯ, ж., непахв. Пра вялікі, няўтульны дом (кватэру, будынак). І нашто людзям такая гамарня на дзьве душы? Дзяр. ГАМАТНЫ, прым. Завялікі (пра адзенне, абутак). Ні буду купляць — гаматны пінджак, у яго яшчэ такі, як я, улезя. Гр. Гаматныя боты — трэба много ганучаў накручваць. Ст. С. ГАМБА, ж. Недахоп, загана, ганьба. Гамбы німа, добра карова. Купляйця. Св. Маладая, як лялька. Гамбы німа, хароша дзеўка. Гр. ГАМБАВАННЕ (гамбаванё), н. Ганьбаванне. Нешто ты гамбуяш маею ядою. Хіба нісмашна яна, што такоё гамбаванё? Гр. ГАМБАВАННІК, м. Той, хто ганьбуе («гамбуё»). Марш ад міне такі гамбаваннік! Бо твае сьлівы ні лепшыя за мае! Гр. ГАМБАВАННІЦА, ж. Жан. да гамбаваннік. О, якая ты гамбаванніца майго тканя, а сама лепяй ні выткала п! Гр. ГАМБАВАЦЬ, незак. Прызнаваць кепскім, што мае недахоп, загану. Нешто ты гамбуяш маею ядою: ні ясі, ні п'еш. Кр. ГАМЗЕЦЬ, незак. Турбаваць (пра зубы). Ні магу ўтрываць; зубы гамзяць: мяса назалазіло. Гр. ГАНАВІЦЫ, толькі мн. Штаны (верхнія і споднія). Пінджак купіў, трэ ганавіцы дакупіць — і будзя касьцюм на свято. Гр. ГАНДУРЫЦЬ, незак., экспр. Гаварыць, мовіць; балакаць. Нешто сабе гандурыць і гандурыць — і сьмяецца сам сабе пад нос. Годзі вам гандурыць, ешча ўжэ, а то астыня яда! Гр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 146 ▶