Старонка 27
◀ / 146 ▶
ВУЖ (вуш), м. 1. Гадзюка, вужака. Лядзі, каб вуш ні ўкусіў. Св. 2. перан., асудж. Пра таго, хто многа выпівае. От хлепча гэту гару, ат стала ні адгоніш вужа гэтаго. Гр. ВУЖ (вуш), м. Частка хамута, гуж. Як даў у хамут, так і паляцеў вуш. Кр. ВУЖОЎКА, ж. Скручаны, звіты дубец, якім завязваюць калы ў загарадзе, прывязваюць салому на страсе. Гр. ВУЖЫК, м. Раменная частка цэпа. Вужык лопнуў, і біч паляцеў у прыстаранак. Вар. ВУЗГАЛАВАК, м. Пярэдняя частка саней. Гр. ВУЗЫР, м. Камель снопа. Вузыром ўверх адно шапку ставім на мыдлях. Гр. ВУЛЬ-ВУЛЬ-ВУЛЬ!, выкл. Так клічуць галубоў і качак. Кр. ВУМЯНЕ (вумянё), н. Вымя. Велько вумянё, мо і много малака давацімя карова. Гр. ВУПАР, м. і ж., зняважл. Упарты чалавек. От жа вупар! Як упрэцца, што хоч кажы — усё сваё цьвярдзіць. Ст. С. ВУТЛЫ, прым. Хілы, слабы, нядужы. Натто вутлы, дзе яму дзяравіну падымаць. Гр. ВУЧЫЦЕЛЬ (вучыцяль), м. Настаўнік. Зл. ВУЧЫЦЕЛЬКА, ж. Настаўніца. Даўг. ВУШАНЯ, н., мн. ВУШАНЯТЫ (вушанята), пяшчотл. Вуха, вушка. Дай сваё вушаня, накручу, што спаць ні сьпіш! Св. ВУШКА (вушко), н. Ручка (збана, кубка, гаршка). За вушко бяры кубак, ні будзя такі гарачы. Вар. ВЫБАХАЦЬ, зак., асудж. Выліць (многа, усё). Чым я плацё мыціму, як ты ўсю воду выбахаў. Гр. ВЫБІРАНКІ, мн. Каноплі, якія раней паспелі (іх выбіраюць, даючы магчымасць астатнім расці). Кр. ВЫБІРАННІЦА, ж. Жанчына, якая выбірае асобіны спелых канопляў. Гр. ВЫБРУХІТАЦЬ, зак., асудж. Вытаптаць. Як улезьлі ў вагарт, усе гурке выбрухіталі. Гр. ВЫВАРАТ, м. Вывярнутае дрэва, выварацень. Выварат прывёс на дрова. Гр. ВЫГІНУЦЬ, зак. Прапасці на корані (пра пасевы). Халодна вясна была, так у лахціні жыто чысто выгінуло. Кр. ВЫГЭЛЬЦВАЦЬ, незак., асудж. Выскокваць. Ніц ні хоча рабіць, адно выгэльцвая зь вяровачкаю. Ст. С.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 146 ▶