Аполец — прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад кораня пол-(палова): а-пол-ец, параўн. аднаструктурнае аполак, азадак. Літаральнае значэнне — 'палавіна тушы' (свініны).
І. Насовіч лічыў, што полць паходзіць ад пол (палова) і цяць. Але такую этымалогію хутчэй можна лічыць народнай.
Падчаровак (паччаровак) м. Сала з падбрушша вепрука. Паччаровак доўго ні ляжацімя, каб ні сапсаваўсё, трэба пякчы яго. Ст. С.
Падчаровак — тс., Маст., Ваўк., Слон. (П. С.); падчэрава — тс., Чэрв. (КСЧ); подчерёвок — 'падбрушная частка сала' (СБН); падчаровок — "брюшина у свиней" (БС); падчыровына — 'слой сала з жывата свінні, кабана' (ЛП, 64); подчеравине, подчиривье (ЛП, 397).
Падчаровак і падчарэўе — подбрушье (РБС-28); падчарэўе — подбрушье (БРС-62). — Руск. (дыял.) подчеревье, подчерёвок — "подбрушье, подживотье, от пупа до тазу" (Даль, III, 215); подчерёвык (СОС, 636); укр. підчерев'я—'падбрушша'; підчеревник — 'павязка на жывот'.
Слова падчаровак утворана прыставачна-суфіксальным спосабам ад чэрава — 'жывот, кішкі, унутранасці' (ЭСРЯ, II, 1205); падчаров-ак.
Літаральнае значэнне слова — 'тое (сала), што пад чэравам' (жыватом).
Трыбухі (трыбухе) толькі мн. Сёні трыбухоў насмажыла, мо і нісмашныя будуць, бо натто кішак много. Гр.
87 👁