Шнурок м. Шнурок у чаравіку развязаўсё. Гр.
Усходнеславянскае слова, утворана суфіксальным спосабам ад запазычанага з польскай мовы шнур (польск. sznur з сярэдневерхненямецк. snour (КЭСРЯ, 383).
Гануча ж. Абмотка на нагу (у ботах, хадаках, лапцях), ануча. Ганучы пакарэлі і ў боты ні лезуць. Пл.
Слова надта старажытнае, праславянскае: у стараславянскай мове онушта мела значэнне абутку наогул і ў прыватнасці — 'обёртка' 62.
А. Праабражэнскі адносіць онуча да об-у-ти; он-у-ча<оп-и-tja (ЭСРЯ, I, 650). Такім чынам, ануча ад страчанага опить — 'абутак', якое ад onuti — 'абуць'<оп-и-ti, дзе старажытная прыстаўка оп мела значэнне 'на'; корань -у-, параўн. абуць, разуць (КЭСРЯ, 233).
Форма гануча — у выніку пратэтыкі г (параўн. гарэх, гавес).
Ганучка ж. Вузкая суконная анучка чысціць абутак. Як ваксаю пачысціш і ганучкаю пацягнеш — ад блішчаць боты. Гр.
Памяншальнае ўтварэнне ад гануча: гануч-ка.
Панчоха ж. У хаці і бяс панчохаў добро, уступкі насунуўшы. Гр.
— Укр. панчоха, руск. (дыял.) панчехи, панцёхи — 'панчохі' (Даль, III, 16), польск. pończocha, чэшск. punčocha, славацк. pančucha — тс.
62 И. С. Вахрос. Наименования обуви в русском языке, стр. 138.
116 👁