НАЗВЫ ПАСЦЕЛЬНЫХ ПРЫЛАДАЎ
Сяльнік м. Шырокі доўгі мяшок, напханы саломаю, на якім спяць. У сяльніку салома пярацерлася, цвердо спаць, трэ новае напхаць. Гр.
Сяльнік — 'сяннік', Слон., Маст., Ваўк. (П. С.), Глушч. (ДС-60), Чэрв. (КСЧ); сельнік, Случ. (Серж.), Малар. (МДСБМ); сельнік і сцельнік, Навагр. (МДСБМ); сяньнік і сяднік, Чэрв. (КСЧ); сяннік (СБН), Бых. (Мат., 90); сяніца — 'хлеў для сена', Мсцісл. (Юрч.); сельнік — 'будынак для сена' (Мацк., МДК, 74); сяльник, сельник, сенник — 'мешок, набитый сеном, соломой' (ЛП, 313).
Сяннік—сенник, тюфяк (БРС-62, РБС-53).
— Руск. сенник, дыял. сельник — "тюфяк, кладовая" (Даль, IV, 173), укр. сінник — 'сяннік', селник — тс. (Лыс.), польск. siennik, ścielnik — 'сяннік' (Карл., IV, 713), чэшск. sienik — 'адрына'.
Паходзіць слова сяннік ад сена : сян-нік; літаральнае значэнне — 'з сена' (мяшок). Форма сяльнік з ранейшага сяннік як вынік дысіміляцыі нн>лн.
Сельнічок (сяльнічок) м. Дзіцячы сяннік. Малому сяльнічок саломаю напхалі. Св.
Сяннічок — падушачка, напханая сенам, для дзіцяці (СБН).
— Укр.сіннічок — 'маленькі сяннік'.
78 👁