Старонка 114
◀ / 177 ▶
ла' (II, 204). Крыло ад крыць: кры-л-о (ЭСРЯ, I, 398). Каўнер м. Ад'елася, гаш каўнер у сароццы ні сходзіцца. Ст. С. — Руск. (дыял.) ковнер, укр. комир, старое ковнир и ковмир, польск. kołnież, славенск. kolêr, с.-х. кольер. У беларускую мову слова трапіла з польскай, дзе яно з сярэдневерхненямецк. kolner, сучасн. Koller — 'каўнер', якое з франц. collier — 'нашыйнік', лац. collare — тс. (ад collum — 'шыя' (Брукн., 247; Сл., II, 367). Кішэнь ж. Кішэнь дзіравая ў пінджаку, і капейкі выпадаюць. Ст. С. — Укр. кишеня, руск. (дыял.) кишень, польск. kieszeń, kieszenia, славацк. kešena. Паходжанне слова не зусім яснае. І. Бярэзін супастаўляе яго з персідскім киса — 'кашэль'49. Я. Карскі разглядае яго як утварэнне ад турэцкага k'ésé, а ў беларускай мове — з польскай. А. Брукнер таксама сцвярджае, што слова ва ўсходнеславянскія мовы прыйшло з польскай, але, на яго думку, kieszeń не ад kiesa, бо першае больш старажытнае за другое, лепей спалучаць kieszeń з kiszka (Брукн., 229). Гэтай думкі трымаюцца М. Фасмер (II, 242) і Ф. Слаўскі (Сл., II, 158). Калі набліжаць кішэнь да таго кораня, што і кішка, то можна меркаваць і пра ўласнае ўтварэнне (кіш-энь, як і грэб-ень, 49 И. Н. Березин. Замечания о восточных словах в областном великорусском словаре. — Материалы для сравнительного и объяснительного словаря русского языка и других славянских наречий. СПб, 1853.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 177 ▶