дзясяці парасятаў прыводзіць кожны рок мацоха гэта. Гр.
МАЦЫКЛЕТ, -аў м. Матацыкл. Вар.
МАЦЯРКІ (мацяркё), -оў толькі мн. Каноплі-насенніцы. Выбіранкаў мало, а мацяркоў цэла копа. Ст. С.
МАШЫНКА, -аў ж. Запальнічка. Ад машынкі прыкурыў. Зл. Частка лямпы (падае кнот). Пл.
МЕЛЬШ прысл. Менш. Мельш нічого, абы лепш зрабіў. Гр.
МЕЛЬШЫ прым. Меншы. Мельшы за ягб. Ст. С.
МЕРГАВАЦЬ (мяргаваць), -ўю, -ўяш незак. Прымерваць, прыкідваць. Мяргуй ні мяргуй, а я таё дошкі ні дам. Св. Мірыць, прыміраць. Самі б'юцца, самі паміраццца, нашто мне йіх мяргаваць. Гр.
МЕРКА, -аў ж. Драўляная пасудзіна з ручкай, служыць для насыпання (у мяшок) зерня. Меркаю паносіш, ці ў мяшок сыпаць будзяш? Гр.
МІРУН, -оў м. іран. Пра старога халасцяка. Міруном век пражыў. Гр.
МЛЯЎКІ прым. Млявы. Мо што баліць, што такі мляўкі? Ст. С.
МОГЛІЦЫ: вынесці на могліцы — памерці; вынесці на могілкі. Гр.
МОДЗІЦЦА, -джусё, -дзісься незак. Моднічаць. Старая, а, як маладая, модзіцца, усё модно наўме. Кр.
МОДЫ, -аў толькі мн. Узор. Бало ўсё такія моды ткалі. Кар.
МОНДРЫ прым. іран. Разумны. Каб ні такі мондры, то ні ўляцёў бы ў бяду. Ст. С.
80 👁