Старонка 90
◀ / 186 ▶
мярэння (на мясцовасці). Каморнік зь лёнтаю ходзіць па полі. Кр. ЛЕТКІ прым. Хуткі (у хадзьбе). Халера яго дагоніць, леткі такі. Гр. 2. Жвавы, рухавы, жыццяздольны. Доўго жыцімя твая свякроў — летка ішчэ. Св. ЛЕЦЕНЬКІ (лецянькі) прым. Крыху падагрэты. У лецянькуй вадзе памыла. Вар. 2. Зусім лёгенькі, як для лета (пра адзенне). Адубела чысто ў лецянькум пальце. Св. ЛЕШКА, -аў ж. Градка пасеянага лёну. Пл. ЛЁДЫ, -аў толькі мн. устар. Марожанае. Малы яг быў, натто лёды любіў, пакуль горло ні забалело. Дзяр. ЛЁСТАЧКІ, -аў толькі мн. Ліслівыя словы, падман. Лёстачкамі душу вымя. Даўг. ЛЁТНІК, -аў м. устар. Лётчык. Ужэ свайго лётніка на работу атправіў — набыўсё ў нас. Зл. ЛЁХА, -аў ж. Адтуліна ў падмуроўцы (вядзе пад падлогу). Лёхі на зіму затыкаю, кап пол ні настываў. Гр. ЛІНКА, -аў ж. Прасека ў лесе. Гр. ЛІНКА ж. Канат, па якім рухаецца паром. Едн. ЛІСІЦА, -аў ж. Назва грыба, лісічка. Лісіцаў назьбіраў, хай смажыць маці. Гр. ЛІХІ прым. Левы, адваротны (бок матэрыі, адзення). На ліхі бок рубашку чуць ні злажыў на сябе. Св. ЛОГМА прысль. Лежма. Жарты табе, цалюткі дзень логма ляжыць, а ні паможа! Гр. ЛОЖКА (лошка), -аў ж. Лыжка. Лошку так вельку шукая. А да работы пойдзяш? Ст. С.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 186 ▶