З
ЗАБРЫТАЦЬ, -аю, -аяш незак. Заблытаць (ніткі). Клубок ні размотваяцца, забрытаў так. Гр.
ЗАБУЛЯЦЦА, -яюсё, -яясься незак. Забаўляцца. Вар.
ЗАБУЛЯЦЬ, -яю, -яяш незак. Забаўляць. Хай дзіця забуляя, дома сёдзячы. Гр.
ЗАВАДОВЫ прым. грэбл. Спрактыкаваны, прафесіянал. Завадовы музыкант, абы-каму і ні пойдзя граць. Гр.
ЗАВАДЫЯЦКІ прым. Заліхвацкі. Завадыяцкі хлопяц, нічого ні скажаш. Зл.
ЗАВАЖАЦЬ, -аю, -аяш незак. Перашкаджаць. Скінь галіну з дарогі, хай ні заважая егдзіць. Кр.
ЗАВАЖЫЦЬ, -у, -ыш зак. Падняць вышэй (канец дошкі, бервяна), выкарыстоўваючы сістэму блока. Гэты канец ні заважыш: кала ні пацсадзіш, хіба другі канец падымаймо. Ст. С.
ЗАВАЛАК, -лкаў м. Жаўлак. Завалак у році — есьці ні магу. Вар.
ЗАВАЛІНА, -аў м. і ж. Лежань, гультай, завала. Якая зь яго, заваліны, работа! Кр.
ЗАВЕСІЦЬ, -шу, -сіш зак. Засудзіць умоўна. Валіку завесілі на тры рокі, а таго пасадзілі. Гр.
ЗАВІДАВАЦЬ, -дую, -дуяш незак. Зайздросціць. Усе нам завідуюць, што сынэ вучаныя. Гр.
ЗАВУГЛІЧЧА (завугліčо) н. Завуголле. Па завугліčу адно бегаюць, а рабіць німа! Кр.
ЗАВЯТЫ прым. Напаўсухі (сыр). Сьвежаго ні любіць, а завяты сыр есьць добро. Кр.
80 👁