ШАРАВАРКА, -аў ж. устар. Павіннасць па рамонце дарог. Пры паляках шараварку адбывалі на сашы. Даўг.
ШАРОС м. Верхні цвёрды пласт снегу. Усё боты шарос парэзаў, як ішоў напрасткі. Ст. С.
ШАСТАЯ устар. Мера зямлі—3,5 га (1/6 участка). Гр.
ШАСЦІНА устар. Тое, што і шастая. Едн.
ШВАГРУСЬ м. зняважл. Швагер. Гэто мне швагрусь так нарабіў! Гр.
ШВАРЦУГА, -аў ж. Дубец для звязвання калоў у загарадзі. Едн.
ШВЭДАР, -драў м. Тое, што і швэдра. Швэдар зьвязала. Кр.
ШВЭДРА ж. Світар. Пададзёў швэдру, то цяплей стало. Вар.
ШВЯРГАТАЦЬ, -чу, -чаш незак. Вучыцца гаварыць. От швяргоча і швяргоча нешто сабе малоё. Мо гаварыць хутко будзя. Ал.
ШКАРЛУПА ж. Лупіна (яйца). Едн., Кар.
ШКІЛЯ! выкл. Так адганяюць авечак. Вальк.
ШКЛЭНДЗЯ, -яў ж. Крывяная каўбаса. Кар.
ШКЛЯНКІ, -аў толькі мн. абразл. Вочы. Шклянкі гэтыя вылупіў і крычыць. Гр.
ШКЛЯР м. абразл. З вялікімі вачыма. Думала, зьзесьць шкляр гэты, як вылупіў сваё шклянкі. Св.
ШКЛЯЧКО, -оў н. Шкельца, шклечка. Гр., Дзяр.
ШКОДЛІВЫ прым. Шкодны. Натто шкодлівы кот быў у гаспадара. Вальк.
ШКОЛКА, -аў ж. Гадавальнік (лесу). Ходзіць у школку палоць высаткі. Пл.
ШЛЁГАЦЬ, -аю, -аяш незак. Сцёбаць. Шлёгая і шлёгая гэтаго каня дупцом. Даўг.
74 👁