СТАДА ж. Статак. Да стады карову пагналі. Угр.
СТАЛЬВАГА, -аў ж. Трайны ворчык для пары коней. Як дваіма гарацімяш — стальвагу нясі. Гал.
СТАЛЬНІЦА, -аў ж. Кружок (на ім рэжуць, крышаць). Стальніцу парэзаў, а жыла цэла. Кар.
СТАЛЮГІ, -аў толькі мн. Козлы (для распілоўкі дроў); сталюга. Сталюгі нясі, распілуям кругляк які на дрова. Гр.
СТАНАЎНЫ прым. Упарты. Дзе ён паслухая цябе, станаўны такі! Ст. С.
СТАНІК, -аў м. Ліфчык. Яр. Бюстгалтар. Яр.
СТАРАНА ж. Бакавая частка гумна для складвання збожжа. Поўну старану наклалі. Вар.
СТАР'Ё н. зборн. Старызна. Стар'ё ганучніку аддаў на запалкі. Вар.
СТАРЧАКА прысл. Старчком. Ляцеў с стога старчака. Гал.
СТАРЫ прым. Дарослы, сталы. Ты ш ні дзіця ўжэ, стары чалавек, а зь дзецьмі б'ёсься. Св.
СТАЎБУН, -оў м. непаш. Высокі, тонкі. Стаўбун гэты нідужы і дахватовы. Гр.
СТАЎБУНАВАТЫ прым. Высакаваты і тонкі. І капіца твая нека стаўбунавата. Вальк.
СТАЎБУР, -оў м. Сцябло (без лісця); цыбур. Стаўбурэ велькія, а шчаўю мало наварыш. Гр. Пяро цыбулі, якое нясе цвет. Цыбулю ні прадыміла, усю ў стаўбурэ пагнало. Вар.
СТАЎПЕЦ, -пцоў м. Падстаўка для ручнога
76 👁