СЕЛКА (сёлко), -аў н. Адасобленая частка сяла. Старо Сяло мая сёлко за ракою. Гр. На сёлку жыве, ні ў сяле. Ст. С.
СЕРБАЛА (сёрбало), -аў н. асудж. Той, хто есць з прыцмокваннем (гукам). Ні можаш ціхо, культурно паесьці ці што, сёрбало ты? Пл.
СІКАЎКА, -аў ж. Дзіцячая забаўка — помпа з сцябла сланечніка. Вадою пырскаюцца сь сікаўкі кала калодзіся. Угр.
СІКЯРЫ (сікярэ), -оў толькі мн. Ледзяшы. Сікярэ с стрэхі пазьвісалі. Едн.
СІНЯК, -оў м. Грыб, расце ў грабняку, мае цёмную шапачку, на абрэзаным месцы сінее. Гр.
СІНЯК м. Чорная неўрадлівая зямля на нізкім месцы. Нічого расьці ні хоча — сіняк. Ст. С.
СІТКА (сітко), -аў н. Густое рэшата. На сітко прасею муку — бялейшыя блінцэ будуць. Св. Прыстасаванне для падглядвання пчол. Бясь сітка пакусаюць пчолы. Гр. Сузор'е Вялікай Мядзведзіцы. Гр.
СІТНЯК м. Хлеб з працеянай на густое сіта жытняй мукі; сітніца. Сітняк любяць дзеці лепяй за белы хлеп. Дзяр.
СКАБА ж. Некалькі рабрынак (як ежа). Любіць, як скабу зварыш. Кажа, мясо смашно пры касьцях. Кр.
СКАВАЦЬ, -кую, -куеш незак. Цкаваць. Сабакамі тую карову скаваў — і ўсё ў шкоду лезя. Вальк.
СКАЛА ж. Пчаліная разведка. Скала абляцела вуляй — хутко рой сядзя. Кар.
СКАЛЯРУШЧА (скалярушчо) н. Тое, што і скаралюшча. Як у халодну воду адразу
80 👁