Старонка 142
◀ / 186 ▶
нарыла на вячэру. Гр. Параўн.: салоніцы — в. Парэчча Слонімскага раёна. САЛОДНЫ прым. Салёны. Натто салодны твой сялядзец, сынку. Ст. С. САМАЛОЎКА ж. Вар'яцтва. Хай на яго самалоўка нойдзя, як ён усё ідзе і ідзе, і ўпыну яму німа! Гр. САМАЎПРАЎНІК, -аў м. Самаўправец. Трэба было аштрафаваць самаўпраўніка такого. Пл. САМАХОД (самахот), -аў м. устар. Аўтамабіль. Самаходам падвёс шофяр грабаўскі. Вальк. САМАХОДЫ, -аў толькі мн. жартаўл. Абутак з пакрышкі аўтамабіля. У вайну хадакё с тоўстае гумы рабілі, усё самаходы казалі. Ст. С. І цяперака ў дзяцька есьцяка самаходы, на хаці ляжаць. Гр. САМАХОЦЬ прысл. Па сваёй волі; самохаць. Самахоць дзіця загубіў. Од жа бацько які! Пл. САНАЧКІ, -аў Санкі (дзіцячыя). На саначках дзеці егдзяць. Гр. САНКІ, -аў Выязныя сані. У санках адно на кярмаш егдзімо, у санях — па дрова. Гр. САННАЯ ж. Санны шлях, дарога. Санною гэдаквяля прывязеш, а каляснёю — ні зможаш. Ст. С. САПАЦЕЦЬ, іць зак. Пыхаць, палаць гарачынёй. От напаліў печ, гаш сапаціць. Гр. САРАЧНЯ ж. устар. 40 штук (жменяў атрэпанага льну). Сарачню за дзень натрапала. Пл. САРОЧКА, -каў і -чок ж. Сподняя кашуля.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 186 ▶