Старонка 132
◀ / 186 ▶
ПУГАЦЬ, -аю, -аяш незак. жартаўл. Піць, есці (суп). Пугая, гаш вушы трасуцца. Ст. С. ПУК, -оў м. Галінкі, пасечаныя і звязаныя ў куль, для паліва. У пецды пукамі палімо, а ў печы дрывамі. Св. ПУЛЬНУЦЬ, -ў, -еш зак. Кінуць, шпурлянуць. Куды ты пульнуў камянь? Ні пабіў акна ішчэ? Вальк. ПУЛЯЦЬ, -яю, -яяш незак. Гл. пульнуць. От любяць малыя каменьчыкі ў воду пуляць. Кр. ПУНТАМІ прысл. З перапынкамі. Да палудня пунтамі ішоў, а цяперака лье бяспярэсьціху. Гр. ПУПЕХ (пупях), -аў м. 1. Пупышка. Пупяхі набрыня́лі, хутко распусьцяцца. Св. 2. перан. Невялікі плод. Пупяхі тыя — і ўжэ ядуць! Гр. ПУСТАСМЕХ (пустасьмех), -аў м. і ж. асудж. Хто бездайпрычыны смяецца. От, есьцяка ш чаго ці німашака, усё сьмяецца пустасьмех гэты. Вар. ПУСТКІ (пустке), -оў толькі мн. Пустая зямля, пустка. Тут нічого ні расьцімя — пустке. Ст. С. ПУХА ж. 1. Тупы канец яйца. Пуха ні такая моцная, як насок. Кр. 2. Пустая частка яйца. Пуха збоку, паглядзі пярат сьветам на яйцо — углёдзіш і ты. Вальк. ПУЦАЛАВАТЫ прым. Мардаты. Натто пуцалаваты твой кавалер: морды, яг баханкі. Гр. ПУЦЕНЬКІ (пуцянькі), -аў адз. пуценька ж. пяшчотл. Кураняткі. Дай, сынку, вады пуцянькам. Св. ПУЦЬ-ПУЦЬ! выкл. Так клічуць куранят. Ст. С.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 186 ▶