Старонка 121
◀ / 186 ▶
ПАЎБУТЫЛАК, -лкаў м. Тое, што і паўбутэлек. С паўбутылка паю цяля. Св. ПАЎБУТЭЛЕК (паўбутэляк), -аў м. Пасудзіна ёмістасцю 1/4 літра; паўбутэлькі. Цяперака ў паўбутэльку гарэлку рэтко ўгледзіш, усё ў бутэльках. Яр. 2. Мера вадкасці — 1/4 літра. Дзяр. ПАЎЗІРАЦЦА, -аюсё, -аясься зак. Пагледзець. Паўзірайся, што там хлопцы робяць, мо паснулі ўжэ? Гр. ПАЎПАЛЬТА (паўпальто), -аў н. Кароткае паліто, паўпаліто. У паўпальці ходзіць. Гр. ПАЎПАЛЬТКА (паўпальтко), -аў н. Святочнае паліто. На сьвято паўпальтко, на будзянь — пальто. Гр. ПАЎПРЫЦА, -аў ж. абразл. Пра дзяўчыну. От нілюцка паўпрыца гэта. Гр. ПАЎСЛУХАЦЦА, -аюсё, -аясься зак. Прыслухацца. Паўслухаўсё і кажа: — Сабака яхкая, недзя зайца даганяя. Кр. ПАЎСТРЫГАЦЬ, аю, -аяш зак. Уваткнуць (у зямлю). От, трохо паўстрыгала, мо парасьце (цыбуля). Ст. С. ПАЎТАРАЧКА, -аў ж. Бутэлька, ёмістасцю 0,75 літра. Віна паўтарачку купілі. Гр. ПАЎХІР, -оў м. 1. Пухір. 2. перан. Карапуз. Ст. С. ПАЎЧАСТАК, -аў м. устар. Мера зямлі — да 10,5 га. Кр., Пл. ПАХАЦЬ ж. устар. Ворная зямля. Аднае пахаці ў асадніка было гактараў трыста. Гр. ПАХВАЛЕЙКА (пахвалейко), -аў м. Хвалько. Адно хваліцца — падло пахвалейко гэты. Св.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 186 ▶