ПАНАРАВІЦЬ, -аўлю, -авіш зак. Спадабаць. От панаравіў ката хлопяц! І сьпіць зь йім. Гр.
ПАНАРАЎНЫ прым. Да спадобы. Дахалеры панараўны хлопяц. Усе яго любяць. Св.
ПАНЧОШКА, -аў ж. Шкарпэтка. Панчошкі летам носяць, а зімою панчохі. Гр.
ПАНЫГАЦЬ зак. асудж. Гл. ныгаць. Што ён тут еў — паныгаў, паныгаў — і ўсё цэло. Ст. С.
ПАНЯВА, -оў ж. Скаварада. Цэлу паняву рыбы насмажыў. Едн.
ПАПАДЛАВІЧУ прысл. Пад лавамі. Чаго ён поўзая пападлавічу, выцірая пыл? Кр.
ПАПАЛАКАЦЬ, -лашчу, -лошчаш зак. Папаласкаць. Буду вешаць, ужэ папалакала. Гр.
ПАПАРЫЦЦА, -ыцца зак. зламоўн. Паляжаць. Халера за йімі што папарыцца, усё павыцягваюць. Ст. С.
ПАПАТРАПАЦЬ, -плю, -пляш зак. 1. Папатрапаць. 2. незад. Многа (вялікую дарогу) ісці. От папатрапалі мы тагды, як машына сапсавалася. Гр.
ПАПЕР м. Папера. Белы, як папер. Гр. Паперу німа хату аклеяць. Ст. С.
ПАПЕРЦІ зак. груб. З'есці. Усе паперлі, і зубоў зачапіць німа за што. Ст. С.
ПАПЛЕНТАНЫ дзеепрым. Паблытаны, патаптаны. Німа яг жаць, усе жыто паплентано. Кр.
ПАПЛЕНТАЦЬ, -аю, -аяш зак. Паблытаць, стаптаць. Каравэ папленталі збожо, то пасьля жніва палавіну каласоў на зямлі ляжыць. Гр.
ПАПРАВУНАК м. непаш. Выздараўленне, папраўка. Німа ніякаго паправунку, усе хварэю. Гр.
79 👁