Старонка 109
◀ / 186 ▶
НЫЦЬ, -я незак. Усмажвацца (пра грыбы). Апёнкі хай ішчэ ныюць, каб добро ўсмажыліся. Св. НЯВЕЛЬМІСЯ (нівельміся) прысл. Не асабліва, не вельмі ж. Нівельміся зухуйся ты свайім пінджаком. Гр. НЯДБАЙЛІСКА (нідбайліско), -аў м. узмацн. Нядбайла. Такого нідбайліско ішчэ ні было ў нашум родзі. Гр. НЯЗГОРШЫ (нізгоршы) прым. Някепскі; не надта кепскі. І твой пірох нізгоршы. Гр. НЯМЧУР, -оў м. зняважл. 1. Неразгаворлівы. Што ты зь йім, нямчуром гэтым, пагаворыш: адно «ага» да «але», а сам слова ні выцісня. Гр. 2. Немец. Нямчур думаў лёхко з намі справіцца, а ні па яго вышло. Ст. С. НЯСУШЧАЯ (нясушча) прым. Такая (курыца, гусь), якая нясе многа яец; нясучая. От нясушчая курыца. Гр. НЯЎДОБАК (ніўдобак), -аў м. Дрэнная, непрыдатная для апрацоўкі зямля; няўдобіца. Кр. НЯШЧАСНЫ (нішчасны) прым. 1. Няшчасны. 2. Узмацняльнае слова пры ацэначных назоўніках. Падло гультайіско нішчасны, нічого ні робіць, адно ляжыць! Гр. П ПАБАБЕЦЬ (пабабяць) зак. Гл. бабець. Грушы ні гніюць, адно пабабялі. Гр. ПАБАРУКАЦЦА зак. Гл. баруказца. Ну, пабарукайцяся, хлопцы, хто дужайшы. Кр. ПАБУНТАВАЦЬ, -тую, -туяш зак. асудж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 186 ▶