Старонка 107
◀ / 186 ▶
НЕДАВАР м. Недаваранае. Ні хачу ёсьці: нёдавар, кажа. Гр. Рас нёдавар, то пашкодзіць можа. Ст. С. НЕДАВЯРАК (нідавярак), -ркаў м. і ж. асудж. Той, хто не давярае. От ужэ нідавярак! Кап сказаў — і павёрыў. Дзе ты бачыў? Гр. НЕДАЛЭНГА (нідалэнга), -аў м. і ж. Нядарэка, няўклюдны, недалужны. А, нідалэнга гэта, што яна можа! Гр. Ні хлопяц, а нідалэнга нёкі — усё з рук падая. Ст. С. НЕДАСАЛЬ ж. Недасоленае. Як вы ясьцё такую нёдасаль? Ст. С. НЕЗАЧЭПАНЫ (нізачэпаны) дзеепрым. Некрануты. Ніц ні еў — нізачэпано стаііць усё. Кр. НЕЗГРАБОЦЦЕ (нізграбоцё), -яў н. зняважл. Нязграбны, непрыгожы. Такоё нізграбоцё — у сьвёці ні бачыў. Гр. НЕКАНЕЧНЕ (ніканёшня) прысл. Неабавязкова. Ніканёшня яму сёніка ўжэ ёхаць. Хай зь дзень пачакая. Гр. НЕЛЮДЗЬ (нёлюць), -яў м. і ж. Нечалавек. Каб люцкі быў, жыла б жонка, а зь нёлюдзям ні ўжывёш. Ст. С. НЕНАПАМКІ (нінапамкі) прысл. Няўцям. Яму і нінапамкі, што так доўго стайіш голы на марозі. Св. НЕНАРОКАМ (нінарокам) прысл. Выпадкова, незнарок. Ішоў і нінарокам зачапіў — упаў збанок і разьбіўсё. Гр. НЕРАДЗЬ (нёраць) ж. неадаб. Неўрадлівае. Нёраць нёка, ні картоплі. Капаць німа чаго. Гр. НЕСМАШ ж. незад. Нясмачнае. Хто будзя такую нёсмаш ёсьці? Усё шукаюць смашнаго. Пл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 186 ▶