Старонка 105
◀ / 186 ▶
НАРАНКІ прысл. Пасвіць кароў наранкі — г. зн. гнаць вельмі рана, да ўсходу сонца, і пасвіць да гадзін 10, а затым з 16 гадзін да вечара. Рано вясною і ўвосянь пасем на ўвесь дзень, а ўлетку — наранкі. Гр. НАСЕННІК (насеньнік), -аў м. Злак (агародніна), які пакідаецца на выспяванне для насення. Лубін-насеньнік пайшлі ламаць, а астальны загарэм. Дзяр. Гурок-насеньнік. Ст. С. НАСТАЯЧКА прысл. Стоячы. Здэцца, ні вытрываю, упаду, як папараблю цалюткі дзень настаячка. Гр. НАСТАЯШЧА (настаяшчо) прысл. Як мае быць. Панаядаліся настаяшчо каравэ на лубянішчы. Травы там много. Ст. С. НАСТАЯШЧЫ прысл. Сапраўдны; які мае быць. Гэто настаяшчы мёт, ні падробляны. Кр. Настаяшчы кавалер: большы за бацька, мажны. Гр. НАСТОЛЬНІЦА, -аў ж. Абрус, настольнік. Настольніцы ўсякія маям: і сьвяточну, і на будзянь. Вар. НАСТЫДЗІЦЬ, -джу, -дзіш зак. Насароміць. Настыдзі, хай боляй так ні робіць гіццаль гэты. Зл. НАСУЛЯ ж. зняважл. Насатая. Насулю такую ўзяў. Гр. НАСЭНТАРЫЦЬ, -у, -ыш зак. непаш. Накласці, напакаваць надта многа. Дзе ты ў халеры падымаш гэты чамайдан, насэнтарыў так! Ст. С. НАТАЛІЦЬ, -ю, -іш зак. зламоўн. Задаволіць (у ядзе, адзенні). Дзе ты яго натоліш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 186 ▶