Нахадзіцца, надыбацца. Які зь яго хадок — ад вёсьніцаў прышоў і ўжэ надэбаўсё. Ст. С.
НАЖАНЯ, -яці н. мн. нажаняты (нажанята), -аў пяшчотл. Нага, ножка. Дай паказычу гэто малоё нажаня. Кр.
НАІМЕННА (найімянно) прысл. Абавязкова. Наказваў, каб найімянно былі. Гр.
НАКАЗАННЕ (наказанё) н. Гора, бяда. Цэло наказанё з гэтым хлопцам — ні сьпіць і годзі. Ст. С.
НАКАЗАЦЬ, -жу, -жаш зак. Апавясціць. На вясёлё малады прышоў наказаць. Гр.
НАКАРАЦЬ, -аю, -аяш зак. Пакараць. Ой, накараю за выбрыкі такія! Угр.
НАКІДАННІК (накіданьнік), -аў м. Той, хто накідае гной на воз. Яшчэ слабы накіданьнік сь цябе — нідужы. Гр.
НАКРЫВАТКА, -аў ж. Вечка, накрыўка (у чыгуне, каструлі). Хай накрыя рандоляк накрываткаю, хучэй зварыцца. Даўг.
НАЛАДАВАЦЬ, -дую, -дуяш зак. Многа накласці. З аднае штукі, як спусьцілі, цэлы вос дроў наладавалі. Вар.
НАЛАПІЦЬ, -плю, -піш зак. Налатаць. Налапіш, то зь месяц панашу пальто. Кр.
НАЛУПА ж. 1. Малпа. Ст. С. 2. перан. абразл. Пра чалавека. От налупа, што ні скажаш, усё пяракажа. Гр.
НАЛЯГАЦЬ, -аю, -аяш незак. Настойваць, прымушаць. Як налёх, мусяла купіць ішчэ касьцюм. Гр.
НАМЭДРЫКІ, -аў толькі мн. Частка збруі — пляцёнка з раменю, накладваецца на сьпіну каня, падтрымлівае хамут. Бяз намэдрыкаў хамут на голаў лезя, як конь нагне голаў. Гр.
80 👁