Старонка 96
◀ / 330 ▶
Дзетуха, і, ж. — курица, водящая цыплят. Нейдзе прапала дзетуха с пылянятамі. В. Старына. Дзеўбаць, дзяўбці, дзс.—1) клевать. Наш певянь дзяўбе чужых курэй. Курам німа чаго дзяўбці.—2) раз'яснять. Дзяўбі, дзяўбі яму, а ён сваё гаворыць. В. Старына. Дзеўка, і, ж.—девка. Хлопцы пашлі да дзевак. В. Старына. Дзёхаць, дзс. — скоро передавать другим секреты, новости. Вот умея дзёхаць: усё ўжо разьдзёхала. В. Крамяні, Пух. р. Дзешава, прс.—дешево. Дзешава—бесава. а дорага—богава. Прык. В. Старына. Дзешавей, прс. в. ст. — дешевле. Хоча, каб прадаць даражэй, а купіць дзяшавей. В. Старына. Дзешавы, прм.—дешевый. Тавар у горадзя саўсім дзяшавы. В. Старына. Дзе-які, прм.—какой-либо. Мо'дзеякі й добры яблык пападзецца. В. Старына. Дзеяць,-цца, дзс.—делать,-ться. Ну што дзеяцца на сьвеця? Што яны там дзеюць? В. Старына. Дзіва, а, н.—1) чудо. Глядзі, якоя тут дзіва! А якоя-ж там дзіва дзіўная! Аж, дзіва бярэ, як ета яно усё робіцца.—2) в см. наречия. Дзіва што я зраблю. В. Старына. Дзівавацца, дзс. — сильно удивляться, изумляться. Усе людзі будуць дзівавацца. В. Старына. Дзівача — ласкательного значения слово при обращении. Мая ты дзівача, схадзі пазыч сярнічак! В. Турэц, Сьміл. р. Дзівіцца (з чаго), дзс.— удивляться. Німа с чаго тут дзівіцца. В. Старына. Дзівясіл, а, м.—девясил подсолнечный (Inula helenium L.). Назьбірала дзівясілу на лякарства. В. Старына. Дзівятнанцаць, ліч.—девятнадцать. Дзеўца ўжо ікраз дзівятнанцаць год. В. Старына. Дзівятнік, а, м.—праздник в четверг на девятой неделе после пасхи. На дзівятніка паеду ў Сьмілавічы. В. Старына. Дзівяціны, цін, мн. — поминальный обед по покойнику на 9-ый день со дня смерти. Сягоньня ў нас дзівяціны па бацьку. В. Старына. Дзікар, а, м.—дикарь, нелюдимый. Ад дзікара етага ня дабіцца ніякага толку. В. Старына. Дзікая грэчка, — камыш лесной (Scirpus silvaticus L.). Х. Самін, Пух. р. Дзікі, прм. — дикий, нелюдимый. Нейкі дзікі ваш конь. Вот нейкі дзікі чалавек: ніколі ня падойдзе к мужчынам. В. Старына. Дзіравы, прм. — дырявый, порванный. Ета-ж саўсім дзіравая торбачка. В. Старына. (Пр. Дзюравы). Дзірка, і, ж.—дыра. Увесь мяшок у дзірках. В. Старына. Пр. Дзюрка. Дзісянціна, ы, ж. (польск. dziesięcina)—десятина. На двух дзісянцінах ня вялікая гаспадарка. В. Старына. Дзісятуха, і, ж. — католический праздник в пятницу на 10 неделе после пасхи. На дзісятуху будзя ў Сьмілавічах кірмаш. В. Старына. Дзіўна, прс.—удивительно. Аж дзіўна, што ён вырабляя выпіўшы. В. Старына. Дзіўны, прм. — удивительный, чудной. Дзіўны чалавек, сапроўды! В. Старына. Дзіця, яці, н.—дитя, ребенок. На вуліцы гуляюць дзеці. Яны хочуць сабе ўжо другога дзіцяці. В. Старына. Дзіцянё, няці, н.—презр.,—ребенок. Але якоя ета дзіцянё благоя! В. Старына. Дзіцятка,-тачка, а, н. — ребеночек. Якая матка, такоя й дзіцятка. Прык. А дзіцятачка ты маё родная! В. Старына. Дзіцячы, прм. — детский. Вялікі ня лезь у дзіцячаю гульню. В. Старына. Дзічка, і, ж.—дичок (дикая груша или яблоня). На мяжы расьце дзічка. Назьбіроў дзічак цэлаю торбачку. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 330 ▶