Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929). М. В. Шатэрнік

 ◀  / 330  ▶ 
Чэрвенскі краёвы слоўнік зьяўляецца адным з ліку беларускіх краёвых слоўнікаў, вызначаных да выданьня Камісіяй для ўкладаньня слоўніка жывой беларускай мовы (б. Інстытуту Беларускай Культуры, яшчэ да рэўорганізацыі яго ў Беларускую Акадэмію Навук, i сярод прац Камісі ідзе сьледам за Віцебскім Краёвым слоўнікам, укладзеным M. I. Касьпяровічам на падставе слоўных матар'ялаў, сабраных Віцебскім Акруговым Таварыствам Краязнаўства, пад непасрэдным кіраўніцтвам i рэдакцыяй Kaмісіі i выданым у 1927 г. Чэрвенскі краёвы слоўнік, як i ранейшы Віцебскі краёвы слоўнік, укладзены паводле прынцыпаў, устаноўленых Камісіяй для ўкладальнікаў краёвых слоўнікаў i з мэтодолёгічнага боку мае наступныя асаблівасьці: a) беларускія словы ў асноўнай калюмне беларускага тэксту, набранага на тлусты шрыфт, запісаны паводле існуючага цяпер літаратурнага беларускага правапісу; б) у слоўніку даюцца не тлумачэньні беларускіх слоў па беларуску-жа, a пераклады іх на расійскую мову; в) прыклады ў слоўніку запісаны паводле фонэтычнага запісу з захаваньнем асаблівасьцяй мясцовага вымаўленьня. Чэрвенскі краёвы слоўнік апрацаваны пад непасрэдным кіраўніцтвам Камісіі настаўнікам Навасёлкаўскай школы Пухавіцкага раёну, родам з в. Ст&рына, M. B. Шатэрнікам i, як індывідуальная праца краязнаўца, адрозьніваецца ад раней выданага Віцебскага краёвага слоўніка, які зьяўляецца вынікам масавай працы цэлага Краязнаўчага Таварыства. Абмежаваньне вузкім Чэрвенскім раёнам i непасрэднае веданьне мясцовай народнай гаворкі дазволілі т. Шатэрніку выканаць вымогу аб дыялектолёгічнай правільнасьці яго запісаў i надалі разам з тым яго працы тую суцэльнасьць i адналітнасьць, якімі яна адрозьніваецца параўнальна з Віцебскім слоўнікам. Аднак i слоўяыя запісы M. Шатэрніка ня могуць разглядацца, як вычэрпваючыя, i маюць значэньне толькі як матар'ялы для вывучэньня народнай гаворкі Чэрвеншчыны. Пры рэдагаваньні гзтых матар'ялаў Камісія зварочвала сваю ўвагу пераважна на правільнасьць запісу беларускіх слоў у асноўнай калюмне тэксту i літаратурнасьць перакладаў; прыклады пакідаліся, як правіла, ў запісе ўкладальніка. Адно прынцыповае адхіленьне было зроблена ў запісе прыйменьніка a (c)% які заўсёды даецца ў цьвёрдым вымаўленьні супраць запісу яго т. Шатэрнікам у пэўных мясцох (перад мягкімі) з зьмягчэньнем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

матарялаў, матарялы
16 👁
 ◀  / 330  ▶