Вотшыб, у, м.—отлёт в разстоянии. Хата стаіць на самум вотшыбя. В. Старына.
Воўк, а, м.—волк. Воўка ногі кормяць. Прык. С. Новасёлкі, Пух р. Куды, воўча, бяжыш?—Па пасьледняя. Прык. В. Лешніца, Сьміл. р.
Воўкавы, прм.—волчий. Воўкава гняздо. В. Старына.
Воўна, ы, ж.—овечья шерсть. Будам часаць воўну. В. Старына.
Воўчая крапіва,—норичник узловатый (Scrophularia nodosa L) и водзяной (Scrophularia aquatica L). Воўчая крапіва ня пячэцца. В. Запярыньне, Пух. р.
Воўчае мяса—бран. на животных: лошадь, корову и собаку. Куды, воўчая мяса, лезяш! В. Старына.
Воўчая мята—чистец лесной (Stachys germanica L) и болотный (Stachys palustris L). В. Старына.
Воўчыя сьпічкі,—кукушкин лён (Polytrichum commune L). На купіня адны воўчыя сьпічкі. В. Капейна, Сьміл. р.
Вохкацца, дзс.—презр.,—шевелиться, говорится в злобе. Вохкайся ты хучэй. В. Забалоцьце, Сьміл. р.
Вохкаць, дзс. (зак. вохнуць) — кричать, „вой“, „вох“. Вот спалохаўся, аж вохнаў. В. Слопішча, Шацк. р.
Воцат, цату, м. (польск. ocet з лац. acetum) — уксус. Квас кіслы, ік воцат. В. Старына.
Вочап, у, м.—журавль при колодце. У калодзіжы атарвоўся вочап. В. Старына.
Вочка, а, н.—петля в носке или чулке при вязаньи. Спусьціла цэлых тры вочкі, робячы панчоху ў пацёнку. В. Старына.
Вош, ы, ж.—вошь (Pediculus),—Нешта кусаяцца, але ніднае вошы ня знашоў у сароцца. В. Старына.
Вугал, гла, м.—угол. Зрубіў хату ў нямецкі вугал. В. Старына.
Вугаль, ю, м.—уголь. Каваль ня робіць: німашака вугалю. В. Старына.
Вугальле, я, н, зб.—угли. У кузьню прывеэлі вугальля. В. Старына. У печы шмат вугальля. В. Турэц, Сьміл. р.
Вугляваты, прм.—дающий много угля. Ета вугляватая палена: чоршта вугалю нагарэла ат яго. В. Старына.
Вуда, ы, ж.—уда. На вуду ловяць рыбу. В. Старына.
Вудзілна, а, н., вудзіла, ы, ж.—удилище. Зламалася вудзілна. В. Старына. Атсек чатыры вудзілы. В. Лядцо, Пух. р.
Вужака, і, ж., вуж, а, м.—уж. На сонца выпаўзла вужака. У хлевя завяліся вужэ. В. Старына.
Вузгалаўе, я, н., вузгалавень, я, м.—приспособление, употребляемое для возки бревен, когда телега идет под задние концы бревен, а передние концы (комли) кладутся на тележку с „вузгалаўем“. Памалу кладзі бярвіно, ня зламі вузгалаўя. В. Старына. Прынясі на калёса вузгалавянь: паедам у лес. В. Харавічы, Сьміл. р.
Вузел, вузла, м. (пам. вузельчык)—узел. Ня разьвязаць вузла. Маленькі завяжы вузельчык. В. Старына.
Вузенькі, прм.—узенький. Саўсім вузянькі наш загончык. В. Старына.
Вузкі, прм. (скар. вузак). Вузкія рукавэ у сьвіця. Так вузак двор, што й павярнуцца німа дзе. В. Старына.
Вуй, выкл.—ой. Вуй, баюся! В. Старына.
Вулей, вулея, м. (мн. вульлё)—улей. На другі рой ня будзе вуляя. У вульлёх памерзьлі пчолы. В. Старына.
Вуліца, ы. ж.—улица. Хоць за курыцу, абы на сваю вуліцу. Прык. С. Новасёлкі, Пух. р.
Вулка, і, ж.—дорога, проходзящая поперек деревни, приблизительно посредине. Паедам вулкаю. В. Старына.
Вуль! выкл.—подражательное междометие для приманивания голубей. Трэба паманіць галубкоў
78 👁