ходзяць на галаве. Бяда з етымі малымі, ніяк іх ня ўшчунуць. В. Старына.
Ушчыкнуць, дзс.—ущипнуть. Ушчыкнуў яго, аж сіняк усхапіўся. В. Старына.
Ушчэнт, прс. (польск. wszczęt)—до тла. Ушчэнт сьвіньня зрылі картоплю. В. Старына.
Ушыркі, прс. — вширину. Палатно ўшыркі будзя локці два. В. Старына.
Ушэсьце, я, н.—Вознесение (праздник). На ўшэсьця майму хлапцу кончыцца дзісяты год. В. Старына.
Уядлы, прм.—завзятый в работе. Уядлы с цібе лазавік: усю лазу выкараніў. С. Амельна, Пух. р.
Ф.
Фанабэрысты, прм.—спесивый, горделивый, чванливый. Такая фанабэрыстая дзеўка, што й ня падхадзі! От дзе фанабэрысты хлопяц! В.Старына.
Фанабэрыцца, дзс. — спесивиться, гордиться, чваниться. Ашчэ фанабэрыцца — падумаяш, етакая цацка! В. Старына.
Фанабэрыя, і, ж. — фанаберия, спесь, чванство, гордость. Усю фанабэрыю зьбілі яму. В. Старына.
Фарангелька, і, ж. (польск. chorągiewka)--хоругвь церковная. Пабралі фарангелькі, будуць хадзіць кругом царквы. С. Дукора, Сьміл. р.
Фатыга, і, ж. (польск. fatyga)—беспокойство. Ня варта й фатыгі траціць, абы ўсяроўна чя выпрасіш. В. Старына.
Філіжанка, і, ж. (пам. філіжаначка)—чайная чашечка. Ён п'е малако с філіжанкі. Малому купілі белаю філіжаначку. В. Вострава, Сьміл. р.
Фуліган, а, м.—хулиган. Ета-ж пярвейшы на сяле фуліган. В. Слопішча, Шацк. р.
Фуліганскі, прм.—хулиганский. Фуліганскі ты хлапец! В. Слопішча, Шацк. р.
Х.
Хаваньне, я, н. — прятание. Якоя тваё хаваньне: пахавоў ігрушы, а нехта знашоў ды паеў. В. Старына.
Хаваць,-цца, дзс.—1) прятать,-ться. Німа куды дабра хаваць. Ня хавайся: усяроўна знайду.—2) хоронить покойника. Ужо павезьлі хаваць Вінцэся. В. Старына.
Хада, ы, ж.—ход. Ну й хада яго: чуць валачэцца! В. Старына.
Хадак, а, м. — 1) ходок, пешеход. Выправілі хадакоў у Сібір агледзіць зямлю.—2) приспособление для упражнения ребенка в ходьбе; состоит из шеста и обруча. Дзіця вучыцца хадзіць у хадаку. В. Турэц, Сьміл. р.
Хаджалы, прм.—бывалый. Ён чалавек хаджалы, шмат дзе чаго бачыў. В. Старына.
Хадзіць, дзс.—ходить. Ходзіць цэлы дзень, нічога ня робіць. Хаджу ўсё ды гляджу, дзе што робіцца. Хадзём пагуляям. Хадзім разам. В. Старына. Хаім на вуліцу. Куды ты хаіла? В. Крамяні, Пух. р. —Да вётру хадзіць,—ходить в отхожее место. Хворы сам ня можа й да ветру хадзіць. В. Старына.
Хадуха, і, ж.— гл. хадак, 2. Дзіця ў хадуся ходзіць, а так ня ўмея ашчэ. В. Старына.
Хай, выкл.—пусть, пускай. Хай сабе етак і будзя! Хай яно лепяй усё праваліцца! В. Старына.
Хакаць, дзс. — позёвывать. Сабака хакая на сонцы. В. Слопішча, Шацк. р.
Халадок, дку, м.—тень. Давай прысядам у халадку. Толька ведая, 'к халадке выціраць, а ня работу рабіць! В. Старына.
Халадэча, ы, ж. — сильный холод. Такая халадэча на дварэ—проста бяда! В. Старына.
77 👁