Усхадзіцца, дзс.—разбушеваться. Усхадзілася бура, аж дрэвы крышыць! В. Старына.
Усхапіцца, дзс.—взняться. Усхапілася скула на руцэ. Усхапіўся раптам вецяр. В. Старына.
Усход, у, м.,—1) восход. Устоў пярад усходам сонца.—2) восток. Араплан проста так і паляцеў на ўсход. В. Старына.
Усцацца, дзс.—умочиться. Ня было тае ночы, каб еты сікун ня ўсцоўся. В. Старына.
Усыпаць, дзс.—1) всыпать. Картоплю ўсыпалі ў яму.—2) побить кого хорошенько. Усыпалі яму па первая чысло! В. Старына.
Усьпіраць, дзс. (зак. усьперці)—1) поднимать. Стоў на плечы ўсьпіраць мех, а ён парвоўся. Аднаму ня ўсьперці шаснасткі з жытам на кош (у млыня).—2) напяливать на себя одежду. Нашто табе ўсьпіраць на свой маздан дзяцінаю шапку,—каб парваць яе? Усьпёр на сібе мой кажух. В. Старына.
Усьпісваць, дзс. (зак. усьпісаць)—отписывать имущество. На'днаго сына ня трэ'бала ўсьпісваць усяе гаспадаркі. Усьпісоў на дачку палавіну будоўлі. В. Старына.
Усьцерагчы,-чыся, дзс.—устеречь, -чься. Каб як усьцярагчы каноплі ат курэй. Ня ўсьцярагчыся ат чужых сьвіньней: усё гумно парылі. В. Старына.
Усьцюбіцца, дзс.—взлезть, взобраться. Каню й так цяжка, а ён ашчэ ўсьцюбіўся на воз. В. Старына.
Усюды, усюдых, прс.—везде. Усюды ён табе трапіць, проста дзіва! Усюдых ён пабывоў. В. Старына.
Усядно, прс.—всёравно. Усядно мне—ці тут, ці там. В. Старына.
Усяк, прс.—всяк,—о. Усяк бывая. В. Старына.
Усякі, прм.—всякий. Хочаш каб усякі на цібе пальцам паказваў. В. Старына.
Усяночная, ае, ж.—всенощная. Нашы паехалі ў Сьмілавічы на ўсяночнаю. В. Старына.
Усяроўна, прс.—всеравно. Усяроўна—ці так, ці етак. В. Старына.
Усячына, ы, ж.—всячина. Усякая ўсячына там была. В. Старына.
Утарэпіцца, дзс. (літ. утаропіцца)—вперить взор. Чаго ты ўтарэпіўся, ці ты ня бачыў? В. Старына.
Утлумачыць, дзс.—вбить в голову знания, раз'яснить что. Вот галава! ніяк ня ўтлумачыць яму. В. Старына.
Уток, у, м.—уток. Нітак хваціла толька на'дзін уток. В. Старына.
Утрата, ы, ж.—потеря. Вялікая ўтрата мне была з етаю купляю. В. Старына.
Утраціць, дзс.—потерять на чем. Ня зарабіў, а ўтраціў на парсюку. В. Старына.
Утрая, прс.—втрое. У яго ўтрая усяго боляй, ік у нас. В. Старына.
Утупіцца, дзс.—заупрямиться и стать на месте. Утупіўся, ік казёл той, і ня кранецца. В. Старына.
Утушыць, дзс.—погасить. Ня ўтушыць пажару—вецяр кідая цяпло нет ведама куды! Чуць утушылі пажар. В. Старына.
Утыкаць, дзс. (зак. уваткнуць)—втыкать, всаживать. Ня ўтыкай іголкі ў падушку. Уваткні свой язык—ведаяш, куды! В. Старына.
Утыкаць, уваткнуць нос,—соваться в чужое дело. Нечага ўтыкаць свайго носа ў наша дзела! І ты ашчэ ўваткні сюды свой нос! В. Старына.
Утышчыцца, дзс.—всунуться, пролезть. Народу етулька сабралася, цясната, а ён-жа вот не'к утышчыўся аж у самаю сярэдзіну. В. Старына.
Ухадзіцца, дзс.—управиться с работою, с делом. Чуць ухадзіўся с сваею работаю. В. Старына.
Ухапіць,-цца, дзс.—1) ухватить что, ухватиться, взяться быстро за что. Ня вельма што ты там ухопіш. Ухапіўся за жэрдку.—2) получить от кого побранку, неприятность. А што—ухапіў? я казоў, ня чапайся лепяй з ім! В. Старына.
89 👁