Угары, прс. — вверху. На яблынца толька ўгары штук пяць яблыкаў вісіць. В. Старына.
Угатавацца, дзс.—хорошо сварится. Крупнік добра ўгатаваўся. В. Старына.
Угіраваць, дзс. — суметь управить лошадью. Ён ашчэ ня ўгіруя каня. В. Старына.
Угледзець, дзс. — увидеть, заметить. І ня ўгледзяў, калі ён вышаў с хаты. В. Старына.
Угнойваць, дзс. (зак. угнаіць, прм. угноены) — удобрять. Мала ў іх гною, німа чым угнойваць поля. Добра ўгнаілі адну палоску. Угнояная поля дык і родзіць. В. Старына.
Угнявіць, дзс. — разгневить. Ціпер, ік угнявілі яго, дык лепяй ня падхадзі к яму. В. Старына.
Угодкі, аў, мн. — годовина. Справілі па бацьку ўгодкі. В. Старына.
Угрэцца, дзс. — сильно согреться, разогреться. За работаю так угрэўся, аж пот пашоў. В. Старына.
Удалы, прс. (прм. удала) — ловкий, красивый, удачный. Удалая яна дзяўчынка: і работніца, і стройная... Удалы яго плужок: роўна йдзе й добра сьцеля. Так удала пяе, аж люба слухаць! В. Старына.
Удар, у, м. — недомогание от ушиба. Лечат заговорами.
„Сіні - камянь разьбівайся, і удар мінайся!“.
З загавору С. Навасёлкі, Пух. раён.
Ударнік, а, м. — колючник обыкнов. (Carlina vulgaris L.); парят в нем побитые места на теле. Трэба ўдарніку назьбіраць ды выпарыць ў ём руку, што пабіў, ато баліць. В. Старына.
Удача, ы, ж.—1) удача. Ні ў чом німа ўдачы.—2) неудачник. От дзе ўдача сынок: ні ён табе араць, ні ён табе касіць—нічога ня ўмея і ня здалея! В. Старына.
Удвая, прс.—вдвойне. Удвая злупілі з міне за работу. В. Старына.
Удвух, прс. — вдвоем. Пойдам мы ўдвух. В. Старына.
Удзельнік, а, м. — соучастник. Які ты тут удзельнік — тут нічога твайго німа. В. Старына.
Удзень, прс. — днём. Удзень прыходзь ка мне, абы ўвечара я ня буду дома. В. Старына.
Удоўж, прс. — вдлину. Удоўж пабаранавоў па два разы, а ўпапярок па разу. В. Старына.
Удражніць, дзс. — раздражить болячку, нарыв. Удражніў скулу, дык яна аж еса! В. Старына.
Удрызіну, прс. — вдребезги. Патапталіся мае лапці ўдрызіну. В. Крамяні, Пух. р.
Удубальт, прс. — вдвойне. Удубальт заплаціў кавалю, што плуг настроіў, В. Старына.
Удушша, а, н. — удушье, астма. Вот удушша — ніяк ня дасьць здыхацца! В. Старына.
Удырыць, дзс. — ударить; употребляется редко, преимущественно, когда говорится о холоде, морозе. Удырыў холад, аж ня вытрымаць! В. Старына.
Уесьціся, дзс.—1) врезаться. Вяроўка ўелася ў цела.—2) сильно надоесть. Уеўся ён мне ў косьці!..— 3) с аппетитом есть что; в данном скучае слово употребляется с отрицанием не. Капуста смашная, аж ня ўесьціся! В. Старына.
Уехаць, дзс. — проехать. Сягоньня я здорава ўехаў на кані — вёрст сорак. В. Старына.
Ужо, прс. — уже. Ужо й ты тут! Ужо ўсё кончана. В. Старына.
Ужываць, дзс. — употреблять. Ік пастарэў Язэп, дык меняй стоў ужываць гарэлкі. Яны ўжываюць яду! (Знач., хорошо едят). В. Старына.
Уз, прыйм. з він. скл. — возле. Ідзі так уз дарогу. Пілуй уз рысу. В. Старына.
Узапасіць, дзс. — призапасить. Узапасілі дроў на зіму. В. Старына.
Узараць, дзс. (прм. узораны) — вспахать. Да полудню ўзароў усю палоску. За гумном аж да гары ўзорана. В. Старына.
Узахвоціцца, дзс. — из'явить желание. Сам узахвоціўся паехаць, я яго ня гноў. В. Старына.
76 👁