Трымкаць, дзс. — бренчать струнами. Годзя табе трымкаць, іграй ужо! В. Старына.
Трымцець, дзс. — дрожать. Аж у сярэдзіня ўсё трымціць, — так іспужоўся! В. Старына.
Трынанцаць, цёх., ліч. (збор. трынанцацера) — тринадцать. Трынанцаць дзён хадзіў на работу к чужым. Вывялася трынанцацяра пылянят. Хлопцы сабраліся ў трынанцацёх ды пашлі ў заработкі. В. Старына.
Трынога, і, ж., трыножкі, жак, мн. — треножник. На трынозя сьпякла сала. В. Вострава, Сьміл. р. На трыножках сагрэла вады. В. Старына.
Трыножыць, дзс. — треножить. Конь ня даецца трыножыць. В. Старына.
Трэпнуць, дзс. — неожиданно лягнуть. Пашла карову даіць, а яна ік трэпня нагою ў даёнку!.. Глядзі, каб жарабок ня трэпнаў табе капытом... В. Старына.
Трыпутнік, а, м. — подорожник (Plantago L). На дарожцы расьце трыпутнік. В. Вострава, Сьміл. р.
Трысьцё, я, н. зб. — пластинки, из которых образуется решетка берда. Пакрывілася ў бёрдзя трысьцё. В. Старына.
Трысьцен, а, м. — пристройка из трех стен, четвертою стеною служит другое строение. К пуні трэба прырубіць трысьцен на салому. В. Старына.
Трысьціна, ы, ж. (пам. трысьцінка) — пластинка берда. У зрэбнум бёрдзія расслабіліся трысьціны. Вык нулася йз бёрда трысьцінка. В. Старына.
Трысьціць, дзс. — сматывать две нитки из двух клубков в один так, чтобы они шли одна около другой. Наста трысьціць ніткі В. Старына.
Трэба (скар. трэ') — нужно, надо, требуется. Трэба ета, ік сабаку пятая нага. Прык. Трэ'бала (трэба было) папытацца ў людзей. В. Старына. Ня плюй у ваду, бо самому напіцца трэ' будзя. Прык. Х. Самін, Пух. р.
Трэйчы, прс. — троекратно. Трэйчы пярахрысьціўся. В. Старына.
Трэска, і, ж. — щепа. Падлажы трэску на комінак. В. Старына.
Трэскацца, дзс. — разрываться от крика. Чаго ты трэскаясься?! Трэскаяцца, аж прах яе бярэ! В. Старына.
Трэсьці, дзс. — 1) трясти. Пайду трэсьці йгрушы. — 2) производить обыск. Міліца прыехала ў сяло трэсьці, каб знайці самагонку. В. Старына.
Трэсьціся, дзс. — трястись. Так іспужоўся, аж трасецца! В. Старына.
Туга! выкл. — окрик на волка. Туга ваўка! туга ваўка! В. Старына.
Туды, прс. — туда. Куды людзі, туды й я. Прыг. В. Старына.
Тудэю, прс. — той дорогой, в том направлении. Ня тудэю ты пашоў, чалавеча! В. Старына.
Тужыкі есьці, — кушать поминальный обед. Выражение употребляется с оттенком насмешки. Ты сягоньня тужыкі еў? Быў сягоньня на тужыках? В. Старына.
Тужыць, дзс. — тужить. Тужыць Васіль па сваёй бабя. В. Старына.
Тузаць,-цца, дзс. (аднакр. тузянуць) — дергать,-ться (особенно, в борьбе, во время драки). Піліп упіўся ды давай тузаць сваю жонку за валасэ. Мужчыны тузаюцца загрудкі. Тузянуў яго за сьвіту. В. Старына.
Тук, у, м. — растопленный жир. Дзеці нашы дык вельма-ж любяць мачаць блінэ ў тук. На скаварадзе мала туку. В. Старына.
Тукаць, дзс. (аднакр. тукнуць) — кричать на кого, притоптывая ногами. На дзіця нечага дарам тукаць, яно ня вінавата. Тукні на яго, хай ён там вельма ня расходзіцца! В. Старына.
Тулава, а, н. — туловище. Машына атрэзала Арцёму ногі аж па самая тулава. В. Старына.
Тулап, а, м. (рас. тулуп) — кожух с ровной спинкой, без забор. Пашыў сабе кажух тулап. В. Крамяні, Пух. р.
78 👁