Старонка 282
◀ / 330 ▶
Суседка, і, ж. — соседка. Нашлася якая суседка: чорт ведая аткуль бяжыць у пазыку! В. Старына. Сусім, прс. — совсем, совершенно. Сусім аслабела мая баба. Сусім німа грошай. В. Крамяні, Пух. р. Сусла, ы, ж.—соска для ребенка из тряпочки и хлеба. Дайця дзіцяці суслу, хай ня плача. В. Старына. Сустракаць,-цца, дзс. (зак. сустрэць,-цца) — встречать, -ться. Бяжыма гасьцей сустракаць. Ня хочу з ім і сустракацца. А ён сустрэў міне на вуліцы. Сустрэліся каля мосту. В. Старына. Сухавей, ю, м.—сухой восточный ветер. Які сёньня сухавей!... С. Амельна, Пух. р. Сухадрэвіна, ы, ж.—дерево, засохшее на корне. Выбраў крэпкаю сухадрэвіну на шула. В. Старына. Сухазлоціца, ы, ж. — позолоченная бумага. Кветкі ў вянку с сухазлоціцы. В. Старына. Сухалёткі, так, мн. (Gnaphalium arenarium. L). — бессмертник песчаный. В. Запярыньне, Пух. р. Сухама, прс. — всухомятку. Сухама адзін хлеб ня смашны. В. Старына. Сухапецкі, прм. — худой и болезненный. Чуць жыве — такі сухапецкі, што ай!.. В. Крамяні, Пух. р. Сухастой, сухапастой, ю, м.—сухое дерево, стоящее на корне. У лясьнічысьцьвя будуць продаць сухастой. Сухапастою навазіў на пуньку. В. Старына. Сухі, прм. — сухой. Сухі сяголята год. В. Старына. Сухотнік, а, м. — чахоточный больной. Памёр наш сухотнік. В. Старына. Сухотніца, ы, ж.—чахоточная. Дзеўка-б добрая была, але сухотніца. В. Старына. Сухоты, аў, мн. — чахотка, туберкулёз. Памерла маладзіца ат сухотаў. Хварэя на сухоты. В. Старына. Сухутанькі, сухуткі, прм.—сухенький. Сухутанькая сена. Сухуткі авёс. В. Старына. Суцэлны, прм.—цельный—из одного куска, сплошной. Іс суцэлнага палатна пашыла мех. В. Старына. Сучна, ы, ж. (лаянка) — от слова сука (2), весьма скверная, бранчивая женщина. Сучна ты, што ты цёнгля лаясься! В. Вінча, Пух. р. Сучыць, дзс. — бранить, шипеть на кого. Ён ня вінават, чаго ты на яго сучыш? В. Слопішча, Шацк. р. Суш, ы, ж.—засуха. Сяголята цэлая лета стаіць суш. В. Старына. Сушнік, у, м.—лес, засохший на корне. Назьбіроў вазок сушніку. В. Старына. Схаваць, -цца дзс. (прм. схованы) — спрятать, -ться. Трэба схаваць куды добра чужоя начыньня, каб хто ня сьцёг. Схавоўся ў каноплі. Ігрушы нейдзя схованы, і ніхто ня ведая. В. Старына. Схаўрусаваць, дзс. — сдружиться. Знашоў ён с кім схаўрусаваць!.. В. Старына. Схібіць, дзс. — сделать промах, ошибку. Ён табе ня схібіць ані трошка. В. Старына. Схітраваць, дзс. — схитрить. Хацеў схітраваць, але ня ўдалося. В. Старына. Сход, у. м.—собрание. Член загадвая на сход іці, — мусіць нехта іс Сьмілавіч прыехаў. В. Старына. Сходаць, дзс.—побороть. Мікіта сходаў Івана, абы дужэйшы. В. Старына. Сходзіцца, дзс. (зак. сыйціся) — сходиться, собираться. Патроху сходзяцца мужчыны, мо' зараз усе зьбяруцца... Трэба, каб усе сышліся, — тады начном сход. В. Старына. Сцалаваць дзс. (прм. сцалованы)— плотно наложить друг на друга цельные бревна, не делая паза. Бярвеньня тонкая ў пуньца, дык пазоў ня рабілі, а так сцалавалі. Цэлая кляшня у таку сцалована. В. Старына. Сцаць, -цца, дзс. — мочиться. На дварэ сцы, а не ў хаця. От дзе сараматнік: пара жаніцца, а ён ашчэ сцыцца. В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 330 ▶