Старонка 243
◀ / 330 ▶
Прымудрыцца, дзс. — ухитриться, умудриться. Але-ж і прымудрыўся ён сесьці на самум кончыку! В. Старына. Прымурак, рка, м. — карниз у кухонной печи; служит местом для спичек, мыла, лучинок. Запалкі ляжаць на прымурку. В. Старына. Прымушаць, дзс. (зак. прымусіць) (польск. przymuszać) — принуждать. Ня хоча чалавек, дык і нечага яго прымушаць. Вот благоя дзіцянё: яго і ня прымусіш, і ласкаю ня ўпросіш. В. Старына. Прынада, ы, ж. — прыманка. І якую ён там прынаду чуя, што вечна туды валачэцца? В. Старына. Прынадзіць, -цца, дзс. — привлечь, -чься, приручить, -ться. Прынадзіў Хвадзей к сабе нашага сабаку, — і дамоў ня хоча йці. Нейчая авечка прынадзілася к нам і заўсёды начуя ў нас. В. Старына. Прыніклы, прм. — подслеповатый; близорукий. Прыніклы — дык усё прыглядаяцца. В. Скрыль, Пух. р. Прыпадак, дку, м. — приключение. С чалавекам усякі бывая прыпадак. В. Старына. (Пр. Прыпадзь) Прыпадаць, дзс. (зак. прыпасьці) — 1) о хлебе: не подниматься во время печения в печке. Нешта хлеб прыпоў: мусіць, ня падышоў добра. Вот ужо другі раз прыпадая наш хлеб. — 2) прирваться к корму. Вот прыпала чарада да'тавы: ходзіць, ік пабітая! — 3) в безлич. знач., — доставаться. Што каму прыпадая, тоя й бяры — атказвацца німа чаго. Так яму прыпала, нічога ня паробіш. В. Старына. Прыпадзь, і, ж., прыпадак, дку, м. — различные нервные припадки: крики по ночам и иные физические недомогания, главной причиной которых является испуг; лечат заговорами. Различаются: 1) прыпадзь вадзяная — от испуга при виде своего образа в воде; 2) прыпадзь земляная — от простуды вследствие лежания на земле (боль ног, головы и проч.); 3) прыпадзь падумная — недомогание от мыслей, пожеланий; 4) прыпадзь вётраная — ломота в костях ног и рук от действия ветра; 5) прыпадзь падзіўная — недомогание от удивления, сглазу; 6) прыпадзь прыпадная — от неустановленной причины. Баба Марыся лечыць ат усякаі прыпадзі. Дзіця захварэла на прыпадак. В. Старына. „Лячу Саўку дванаццаць прыпадкаў і дванаццаць пярапалохаў: і ветраных, і зямляных, і вадзяных, падумных, падзіўных і прыпадных". (З загавору). С. Навасёлкі, Пух. р. Прыпадкам, прс. (польск. przypadkiem) — случайно, при случае. Прыпадкам ён калі і к нам загляня. В. Старына. Прыпазычыць, дзс. — приодолжить. Троха сваіх ё грошай, а троха прыпазычу. В. Старына. Прыпазьніцца, дзс. — немного опоздать. Троха прыпазьніўся прыці. В. Старына. Прыпарыць, дзс. безас. — подпарить. Мусіць на дождж етак прыпарыла! В. Старына. Прыпасаць, дзс. — припасать, запасать. Лета прыпасая, а зіма зьядая. Прык. В. Дайнава, Пух. р. Прыпацемкам, прс. — в пору, когда слегка станет темнеть. Прыпацямкам кончылі работу. В. Старына. Прыперці, -ціся, дзс. — 1) припереть, -ться к чему. Каб к сталу прыперціся, дык ямчэй-ба пісаць было. Прыпры зуслон к сьцяне, каб ня ківоўся. — 2) быстро притти, приехать. 'К відзіш, туды схадзіў і назад прыпёр. Чаго ты йзноў прыпёрся сюды? В. Старына. Прыпечак, чка, м. — площадка перед входом в самую печку; на ней обыкнов. стоят горшки, сковороды и проч. Скаравада стаіць на прыпячку. Падай гаршчок на прыпячку (знач., тот горшок, который стоит на „прыпечку"). В. Старына.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 330 ▶